Маладэчанскі раён

Плябань

Плябань – вёска ў складзе Красненскага сельсавета ў Маладэчанскім раёне. Насельніцтва па стане на 2009 год складала 46 чалавек. Плябань знаходзіцца за 3 кілямэтры на поўдзень ад цэнтра сельсавета Краснае і за 20 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад Маладэчна. Мясцовасьць належыць басэйну Нёмана, праз вёску працякае рака Вуша. Праз вёску праходзіць аўтадарога Р28 (Менск – Маладэчна), ад якой тут адгаліноўваецца аўтадарога ў бок Ракава. Праз вёску праходзіць чыгуначная магістраль Мінск – Маладэчна – Вільня, аднак у вёсцы няма платформы, бліжэйшая платформа Ласі знаходзіцца за кіламэтар на поўдзень, у аднайменнай вёсцы.

Назва вёскі Плябань паходзіць ад слова плябанiя, дом каталіцкага сьвятара.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565–1566 гады) Плябань увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводзтва Вялікага княства Літоўскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе Плябань апынулася ў складзе Расейскай Імпэрыі ў Вялейскім павеце.

У выніку Рыскай мірнай дамовы 1921 года Плябань увайшла ў склад міжваеннай Польшчы, дзе была ў складзе Маладэчанскага павета Віленскага ваяводзтва.

З 1939 года Плябань у складзе БССР.

Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы (колiшнi касьцёл)

Каталіцкі прыход у Плябані быў заснаваны каля 1500 года, у 1500 годзе вялікі князь Аляксандар Ягелончык заклаў у паселішчы драўляны касьцёл. Гэты храм быў спалены падчас вайны Маскоўскай дзяржавы з Польшчай 1654–1667 гадоў. У 1695 годзе на старым месцы быў пабудаваны новы драўляны касьцёл, асвечаны ў імя Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі. Хоць храм размяшчаўся ў Плябані, але абслугоўваў таксама і каталікоў Краснага.

Цагляны касьцёл будаваўся вельмі доўга, з 1800 да 1858 года. У архітэктуры храма прысутнічаюць шматлікія элемэнты характэрныя для нэагатычнага стылю, напрыклад, стральчатыя аконныя праёмы і пілястры. Падчас паўстаньня 1863–1864 гадоў касьцёл выкарыстоўваўся паўстанцамі пад кіраўніцтвам Юліяна Бакшанскага як арсэнал для захоўваньня зброі. Па здушэньнi нацыянальна-вызвольнага паўстаньня касьцёл быў зачынены, а ў 1872 годзе прымусова перададзены праваслаўнай царкве.

У 1921 годзе ў міжваенны час сьвятыню вярнулі каталікам. Падчас Другой сусветнай вайны храм моцна пацярпеў і за савецкім часам стаяў закінуты. У 1996 годзе ён быў перададзены праваслаўнай абшчыне і выкарыстоўваецца як праваслаўная Усьпенская царква.

Каардынаты: 54.224641, 27.092255.

Плябания

Напротив костела расположено здание бывшей плебании. Этот исторический дом успел побывать школой, госпиталем, филиалом Музея истории белорусской литературы. В 2009 году в здании открыли художественную галерею.