Мядзельскі раён

Экасьцежка «Блакітныя азёры»

Экалягічная сьцежка «Блакітныя азёры» размешчана на тэрыторыі Нацыянальнага парку Нарачанскі, знаходзіцца ў 500 мэтрах за вёскай Альшэва. У сістэму ўваходзіць 14 азёраў ледніковага паходжаньня, унікальны ўзгорыста-азёрны комплекс з шырокімі лясамі, багацьцем крыніц і ўнікальнай паўночнай прыродай.

Асноўныя аб’екты:
– Рака Страча, якая працякае прама ля падножжа азавой грады. Азавыя грады – вузкія грунтавыя валы вышынёй да некалькіх дзясяткаў метраў, шырынёй ад 100-200 м да 1-2 км і даўжынёй (з невялікімі перапынкамі) да некалькіх дзясяткаў, да сотняў кіламетраў. Азавыя грады складзеныя добра прамытымі слаістымі пясчана-жвірова-галечнымі адкладамі з грудамі валуноў, пакінутымі струменямі адталых водаў, якія працякалі па каналах і далінах усярэдзіне покрыўных леднікоў. Страча – самая бурная рака ў Беларусі, з парогамі і перакатамі.
– Мёртвае возера. Гэта катлаван, запоўнены падземнымі водамі, які ўтварыўся ў выніку правалу пласта зямлі, адносіцца да азёраў карставага паходжаньня. Верхні пляст 12 метраў прэсная вада, ніжні ўзровень – 300 метраў, паражніну, запоўненая сэравадародам. Гэта ўнікальнае возера з цёмнай вадой, плясты ў ім ня змешваюцца стагодьдзямі;
– Аглядная пляцоўка «Лысая гора». Размешчаная на самай вяршыні грады. З-за дрэў бачныя азёры Глубля і Глубелька,
– Азёрны комплекс (Глубля, Глубелька, Мёртвае).
– Хвоя «Стары манах».
– Пляцоўка для прыкормкі жывёлаў.
– Краявідныя пляцоўкі ўздоўж берагавой лініі возера Глубля.
– Грумбіненскі пляж возера Глубля.

Каардынаты ўвахода на трапу: 54.960475, 26.361537.