Мядзельскі раён

Iлава

Ілава – вёска ў Мядзедзькім раёне, уваходзіць у склад Будслаўскага сельсавета. Размешчаная за 6 кіламетраў на паўночны ўсход ад Будслава, за 11 кіламетраў на паўднёвы захад ад Параф’янава.

Насельніцтва па стане на 2009 год складала 133 чалавекі.

Упершыню І́лава згадваецца ў 1547 годзе як паселішча путных слуг маёнтку Ваўкалаты князя слуцкага Юрыя Алелькавіча, які скардзіўся, што ўраднік маёнтку Параф’янава Станіслаў Батагоўскі ўчыніў напад на дамы яго путных слуг, пабіў і параніў іх.

У 1668 годзе І́лава – фальварак Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва, шляхецкая ўласнасьць, у 1712 годзе фальварак. У 1885 годзе маёнтак Будслаўскай воласьці Вілейскага павету Віленскай губэрні з вінакурняй. У 1904 годзе ў маёнтку 41 жыхар, ва ўладаньні памешчыка Акушкі.

У 1921 годзе фальварак Будслаўскай гміны Дунілавіцкага, потым Вілейскага павета Віленскага ваяводства Польшчы.

Иловский винный завод

У 1832 годзе ў часы валоданьня Акушкаў у Ілаве была пабудаваная вiнакурня. Мяркуюць, што гэта другая па ўзросьце вiнакурня на тэрыторыі Беларусі пасля вінакурні ў Вольне, якая старэйшая за Ілаўскую на два гады. З 1948 года на гэтым месцы працуе сьпіртзавод.

Сёньня «Iлаўскае» – адно з самых вядомых прадпрыемстваў Беларусі, якое вырабляе рэальна якасныя напоі, сярод якіх – знакамітыя кальвадосы.

Координаты: 54.829649, 27.455542.

Стары бровар на тэрыторыi заводу

Сучаснае прадпрыемства

Дэгустацыйная заля