Мядзельскі раён

Маставiкi

Маставікі – вёска за 19 кілямэтраў ад Мядзела, за 13 кілямэтраў ад чыгуначнай станцыі Крывічы́, уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавета. Насельніцтва на 2020 год складала 7 чалавек.

Упершыню вёска згадваецца ў пачатку XX стагодьдзя. З 1919 году у складзе БССР. У выніку Рыскай мірнай дамовы 1921 года Маставікі апынулiся ў складзе міжваеннай Польшчы. У 1921–1939 гадох вёска ў складзе гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1926 года Пастаўскага) паветаў Віленскага ваяводзтва. З верасьня 1939 году зноў складзе БССР.

Траецкая царква (рэшткi)

Калісьці славутасьцю Маставікоў была Траецкая царква-мураўёўка, пабудаваная ў другой палове XIX стагодьдзя.

Каардынаты: 54.824237, 27.261104.