Мядзельскі раён

Старыя Габы

Старыя Габы – вёска ў складзе Слабадзкога сельсавету. Знаходзiцца за 30 кілямэтраў на ўсход ад гораду Мядзел, 140 кілямэтраў ад Менску, 18 кілямэтраў ад чыгуначнай станцыі Крывічы на лiнii Маладэчна – Полацак.
Вёску акружаюць меліярацыйныя каналы, зm якіх бярэ пачатак рака Вузьлянка (басэйн Нёману).

У 1921–1939 гадах вёска ў складзе гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1926 году Пастаўскага) павету Віленскага ваяводзтва. Да 28 траўня 2013 году вёска зьяўлялася цэнтрам Старагабскага сельсавету.

Насельніцтва па стане на 2009 год складала 280 чалавек.

Царква сьвяцiцеля Мiкалая-цудатворцы

Падмурак каменнай царквы ў Старых Габах быў закладзены ў 1872 годзе. Аднак мясцовы абшарнік не жадаў вылучыць зямельны ўчастак для царкоўных патрэбаў. Будаўніцтва храма з бутавага каменю і цэглы пачалося ў 1904 годзе. У 1905 годзе царква была асьвечаная.

У 1964 годзе царкву ператварылі ў збожжасховішча.

У 1984 годзе царкву вярнулі вернікам і пачалася яе рэстаўрацыя.

Каардынаты: 54.880517, 27.274408.