Менскі раён

Аксакаўшчына

Аксакаўшчына – вёска ў складзе Гаранскага сельсавету. Недалёка ад вёскі працякае рака Іслач. На территории деревни есть водохранилище, образованное дамбой на реке Ислочь.

Па дадзеных перапісу насельніцтва 2009 году ў вёсцы налічвалася 780 жыхароў. У 2020 годзе ў вёсцы жыло каля 1000 чалавек.

Першы ўпамiн пра вёску адносіцца да 1600 года. Першапачатковая назва вёскі – Аксакаўшчызна (польск. Aksakowszczyzna). У 1897 годзе Аксакаўшчына ўваходзіла ў Ракаўскую воласьць, да 1917 года ўваходзіла ў склад прыхода мястэчка Ракаў.

У 1967 годзе каля вёскі, побач з месцам зьліцьця рэк Іслач і Чарнаруч, было пачата будаўніцтва санаторыя «Аксакаўшчына» Чацьвёртага Галоўнага ўпраўленьня Міністэрства аховы здароўя БССР на 225 месцаў, пасёлка і аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры. Будаўніцтва завяршылася ў кастрычніку 1975 году.

З 1 студзеня 1989 года загадам Міністэрства аховы здароўя БССР санаторый быў перапрафіляваны ў клініку НДІ радыяцыйнай медыцыны з мэтай стварэньня неабходных умоваў для аздараўлеьння пацярпелых у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС і правядзеньня навуковых даследаваньняў, зьвязаных з вывучэньнем медыка-экалягічных аспектаў аварыі. У 2000 годзе клініка была перайменаваная ў дзяржаўную ўстанову «Клініка навукова-даследчага клінічнага інстытута радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналёгіі».

У 1993–2003 гадах пры клініцы працаваў цэнтар сацыяльна-псіхалягічнай рэабілітацыі, створаны ў рамках праграмы «ЮНЭСКА – Чарнобыль». У ім былі створаныя магчымасьці правядзеньня вольнага часу і для мясцовага насельніцтва: працавалі гурткі для дзяцей, дзіцячы гульнявы пакой і кампутарны кляс, праводзіліся вечарыны сустрэчаў і дыскатэкі для падлеткаў. У 2003 годзе рэабілітацыйны цэнтар быў расфарміраваны. Цяпер на месцы санаторыя і клінікі працуе вядучая ў Рэспубліцы Беларусь дзяржаўная ўстанова аднаўленчай медыцыны – Рэспубліканская клінічная бальніца медыцынскай рэабілітацыі.

РКБМР. Царква ў гонар Ватапэдзкага абраза Божай Маці «Атрада і Суцяшэньне»

Самастойнае царкоўнае жыцьцё ў вёсцы пачалося толькі ў ХХ стагодьдзі. Гэта адзін з выпадкаў, калі парафія ўзьнікае ў паселішчы, якое раней не мела свайго храма. Штуршком да ўтварэньня абшчыны паслужыў ліст ад 21 лістапада 2000 года на імя мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта з просьбай аб будаўніцтве ў Аксакаўшчыне капліцы на тэрыторыі навукова-даследчага клінічнага інстытута. Для арганізацыі такога будаўніцтва ўладыка мітрапаліт дабраславіў стварэньне ў вёсцы праваслаўнай супольнасьці.

30 лістапада 2001 года адбыўся сход вернікаў у колькасці 16 чалавекаў пад старшынствам сакратара Менскага Епархіяльнага Упраўленьня архімандрыта Іаана (Хома), на якім было вырашана ўтварыць у Аксакаўшчыне праваслаўную парафію. 17 лютага 2002 года Мінаблвыканкам зарэгістраваў парафію ў гонар абраза Божай Маці «Атрада і Суцяшэньне».

Пад будаўніцтва капліцы аддалі былую прахадную лякарні «Аксакаўшчына». Пасля перадачы будынка прахадной прыступілі да яго перабудовы пад царкву. Царква пабудаваная ў рэтраспектыўна-расейскім стылі.

Каардынаты: 53.955473, 27.109432.