Менскі раён

Калодзiшчы

Калодзішчы – пасёлак у Менскім раёне Менскай вобласьці, цэнтар Калодзішчанскага сельсавету. Прымыкае да гарадзкой мяжы Мінску на ўсходзе ад горада. Тэрыторыя пасёлка складаецца з некалькіх частак, ізаляваных адна ад адной лесам, пусткамі, гаражнымі кааператывамі, складамі, прамысловымі зонамі і іншым.

Калодзiшчы заснаваныя ў 2-й палове XIX стагодьдзя як лесьнічоўка. Першымі пасяленцамі ў 1867 годзе былі прызначаныя лесьнікамі жыхары вёскі Бярозаўка – два браты Ільля і Міхаіл Карповічы.

Да 1871 года разам з чыгункай Масква – Берасьце пабудаваная станцыя Калодзішчы. Неўзабаве пабудаваны невялікі лесапільны завод і праведзена вузкакалейная дарога. У 1910 годзе завод належыў Кляжыну, многія жыхары Калодзішчаў працавалі на ім.

У 1917 годзе пабудаваны ваенны гарадок і размясьцілася ваясковая частка па навучаньні сабак для памежнай службы. Пабудавана чыгуначная ветка Калодзішчы – Міханавічы. У былой сядзібе Анісава адкрытая амбуляторыя. Адкрытая пачатковая школа.

Падчас Другой сусьветнай вайны Калодзішчы моцна пацярпелі. Цалкам знішчаны Беларускі рэспубліканскі радыёцэнтьр, спалена школа, станцыя. У 1947 годзе Беларускі рэспубліканскі радыёцэнтар быў адноўлены. Адноўлены Калодзішчы атрымалі статус рабочага пасёлка. У канцы 1950-х гадоў пабудаваны тыпавая сярэдняя школа з гімнастычнай заляй, клюб і дзіцячы садок.

У 1961 годзе ў Калодзішчах размешчанае Геафізічная ўправа па здабычы і пошуках нафты ў Беларусі. У 1967 годзе Управа пераўтвораная ў трэст.

У 1970 годзе ў Калодзішчах пабудаваны Беларускі тэлевізійны цэнтар. Адсюль у эфір пачала выходзіць трэцяя праграма Беларускага тэлебачананя, магутнасць перадатчыкаў склала 5/1,5 квт. У 1971 годзе адсюль жа пачалася трансляцыя таксама 1 і 2 праграм, магутнасьцю перадавальных станцый 25 i 7,5 квт адпаведна. У 1977 годзе ў Калодзішчах пабудаваны «Дом быту» і гандлёвы цэнтр.

З 1995 году ў пасёлку месьціцца Кіналягічны цэнтар Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь.

У 2008 годзе пасьля больш як дзесяцігадовага перапынку пачата будаўніцтва некалькіх шматкватэрных дамоў.

У 2019 годзе адкрыты падземны пераход праз чыгуначныя пуці і новы будынак чыгуначнай станцыі. У 2021 годзе пачата праектаваньне і будаўніцтва чыгуначнага моста.

У 2015 годзе «Беларускія воблачныя тэхналёгіі» разьмясьцілі ў Калодзішчах Рэспубліканскі цэнтар апрацоўкі зьвестак (РЦАЗ).

Царква эвангельскіх хрысьціян-баптыстаў «Выратаваньне»

З распадам СССР хрысьціяне Беларусі атрымалі шырокія магчымасьці для пропаведзі Эвангельля і будаўніцтва новых цэркваў. Вернікі царквы ЭХБ «Выратаваньне» ў Калодзішчах не сталі чакаць перабудоўнай «адлігі» і ўжо ў канцы 80-х, маючы дастатковую колькасьць братоў і сясьцёр, якія паверылі, падалі афіцыйнае прашэньне аб рэгістрацыі царквы.

Гісторыя царквы “Выратаваньне” цесна зьвязаная з імем Паўла Іванавіча Фірысюка, які ў 1970 годзе пасяліўся са сваёй сям’ёй у Геафізычным мястэчку ў пасёлку Калодзішчы для працы ў якасьці інжынера-геоляга ў Цэнтральнай геафізічнай экспедыцыі. Павел Фірысюк быў родам з вёскі Рудзец-Вялікі, Кобрыньскага раёна Берасьцейская вобласьці. Муж і жонка і іх дзеці Аляксандар, Андрэй і Натальля, пражываючы ў Калодзішчах, з’яўляліся членамі Менскай баптысцкай царквы.

У 1987 годзе Аляксандар, старэйшы сын Паўла Іванавіча, прапанаваў зарэгістраваць царкву ў г.п Калодзішчы, бо, ужо пачынаючы з 1981 года, рэгулярна праходзілі малітоўныя зносіны братоў і сясьцёр. Сабраўшы дваццаць заснавальнікаў суполкi з мясцовых жыхароў, былі пададзеныя дакумэнты на рэгістрацыю царквы. 8 лістапада 1990 года царква ЭХБ “Выратаванне” была афіцыйна зарэгістраваная. У 1990 годзе на мясцовым маляўнічым возеры ў пасёлку Юхнаўка (чыгуначная станцыя «Гарадзішча») пад праліўным дажджом адбылося першае воднае хрышчэньне. Тады прымалі хрышчэньне дзесяць чалавек.

У тым жа 1990 годзе ўдалося купіць жылы дом па вуліцы Герцэна 7. 30 сьнежня 1990 года было праведзенае асьвячэньне новага Дома малітвы. Царква ажыла і пачала актыўную працу па эвангелізацыі ў а.г. Калодзішчы і навакольлi: пас. Юхнаўка, Гарадзішча, Каралеў Стан, Старына, Восьмы і Дзевяты кілямэтры, дзе пражывалі сем’і, у асноўным, вайскоўцаў.

У 1993 годзе праект Храма быў прадстаўлены аўтарамі “Брэстграмадзянпраект” пад кіраўніцтвам Аляксея Андрэюка. У 1994 годзе пачалося будаўніцтва Храма па ўзгодненым праекце. Храм будаваўся цяжка і вельмі марудна, катастрафічна не хапала сродкаў. Пастар царквы, Павел Іванавіч Фірысюк, прасіў дапамогі на будаўніцтва новага Дома малітвы і ў Бога, і ў людзей. Многія тады сумняваліся ў паспяховасьці такога грандыёзнага праекта. Пачатковага капіталу было недастаткова.

Па стане на 2023 год будаўніцтва будынка царквы амаль завершанае, ідзе добраўпарадкаваньне тэрыторыі.

Каардынаты: 53.947325, 27.787251.

Усьпенская царква

Малы храм у гонар Купяціцкай іконы Божай Маці ў Калодзішчах быў асьвечаны ўвосень 2011 года. У ліпені 2018 года быў зьдзейснены чын аьсвячэньня закладнога каменя ў падмурак Усьпенскага храма. 19 чэрвеня 2020 года адбылося асьвячэньне купалоў царквы. Па стане на 2023 год будаўніцтва царквы знаходзіцца на завяршальным этапе.

Каардынаты: 53.950858, 27.806402. Адрас: вул. Валмянскi шлях, д. 73.