Менскі раён

Крупiца

Крупі́ца – вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці, на скрыжаваньні дарогі Н9034 з Н9038, недалёка ад трасы P23. Цэнтар Крупіцкага сельсавету. Месьціцца на беразе ракі Пціч за 27 кiлямэтраў у напрамку на поўдзень ад Менску, за 13 кiлямэтраў ад чыгуначнай станцыі Міханавічы.

Насельніцтва вёскi па стану на 2010 год складала 1.029 чалавек.

Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Божай Мацi

У 1995 годзе быў адроджаны прыход у Пяцеўшчыне. У 1998 годзе па рашэньні агульнага сходу вернікаў прыход перанесены ў вёску Крупі́ца. З 1998 года пачалося будаўніцтва новага цаглянага храма. Стыль храма нагадвае царкву ў вёске Сеніца, але з пяцьцю купаламі. Архітэктарам храма з’яўляецца Леанід Канстанцінавіч Шулаеў.

Каардынаты: 53.679977, 27.527395.

Нядзельная школа

Крупiцкiя замалёўкi