Менскі раён

Навасельле

Навасельле – вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці, знаходзіцца за 24 кiлямэтры ў напрамку на захад ад Менску, каля шашы M7. Навасельле ўваходзіць у склад Гаранскага сельсавету. Насельніцтва вёскi па стану на 2010 год складала 1.285 чалавек.

У Навасельлі працуюць участковая бальніца, сярэдняя школа, дзіцячы сад, бібліятэка, цэнтар культуры і адпачынку, аддзяленьне сувязі. Транспартныя зносіны з Менскам забяспечваюцца маршрутнымі аўтобусамі і маршрутнымі таксі.

Царква Нараджэньня Хрыстова

Царква Нараджэньня Хрыстова ў Навасельлі была закладзеная пасьля пасля 1990 года, будаўніцтва завершанае ў 2002 годзе Па стану на 2023 год працягваецца добраўпарадкаваньне прылеглай тэрыторыі.

Каардынаты: 53.917859, 27.189464.