Менскі раён

Шаршуны

Шаршу́ны – вёска за 25 кiлямэтраў на поўнач ад Заслаўя, за 50 кiлямэтраў на паўднёвы ўсход ад Маладэчна, цэнтар Шаршунскага сельсавету.

Назва Шаршу́ны – адыменная, ад дахрысціянскага аднаасноўнага балцка-літоўскага антрапоніма (імя) Šaršas. У сучаснай літоўскай антрапаніміі вядомае прозвішча Šaršūnas, якое, маючы патранімічны суфікс -ūn-, выводзяць ад пачатковага Šaršas. Побач з Шаршунамі ёсьць вёскі з адыменнымі назвамі балцка-літоўскага паходжання Раўкуццевічы, Даўбарова, Кукелеўшчына, Мітраўшчына (цяпер Мідраўшчына).

Царква Яна Хрысьцiцеля

У 2018 годзе ў Шаршунах пачалося будаўніцтва храмавага комплексу сьвятога Яна Хрысьцiцеля на сродкі вядомага расійскага мільярдэра Міхаіла Гуцырыева. 3 кастрычніка 2018 года мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын на заснаваньне царквы і ўзвядзеньне крыжа ў будуемым храме ў гонар Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Яна, падчас якога зьдзейсніў закладку каменя і памятнай граматы ў падмурак храма.

Каардынаты: 54.179367, 27.361879.