Менскі раён

Тарасава

Тарасава – вёска ў двух кiлямэтрах на захад ад Менску, на поўначы ад шашы Е28, уваходзіць у склад Ждановіцкага сельсавету.

Двор Тарасавічы выслужыў пры Жыгімонце Кейстутавічы пан Алехна Давойнавіч. 25 лістапада 1459 года пан Алехна даў сваёй жонцы Васцы (Барбары) Тарасавічы «за вено» (выкуп за нявесту яе сям’і). Дзяцей у Алехны з Барбарай не было, па яго сьмерці жонка перадала 19 ліпеня 1470 года частку падораных мужам уладаньняў, у тым лiку Тарасава, свайму брату пану Івану Ільінічу з умовай, што ён будзе ўтрымліваць алтарніка на памяць ёй, яе мужу і блізкім.

Да 8 красавіка 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Ратамскага сельсавета, да 20 студзеня 1960 года – у склад Мядзвежынскага сельсавета.

У 2009 годзе меркавалася, што вёска і тэрыторыя вакол стане новым жылым мікрараёнам Менску, але пасьля зьменаў у генэральным пляне Менску ў 2015 годзе гэты праект быў адменены.

Царква Раства Багародзiцы

Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква – мураваны праваслаўны храм, знаходзіцца на вул. Раждзественскай. Пабудаваная царква ў 2001 годзе.

Каардынаты: 53.921322, 27.388479.

Агульны выгляд комплексу

Царква i званiца

Царква

Iнтэр’ер царквы