Нясьвіскі раён

Астроўкi

Астроўкі – вёска за 24 кiлямэтры на паўночны захад ад Нясьвіжу, за 114 кiлямэтраў на паўднёвы захад ад Менску, за 10 кiлямэтраў ад чыгуначнай станцыі Гарадзея, каля аўтамагістралі М1. Прыкладна за 1 кiлямэтар на паўднёвы захад ад аграгарадка працякае рака Уша. Непадалёк ад Астровак знаходзiuцца кропка, дзе сыходзяцца Менская, Гарадзенская і Берасьцейская вобласьць. Да Астровак непасрэдна прымыкаюць вёскі Прасьці (з захаду) і Малінаўка (з усходу).

Насельніцтва па стане на 1994 год складала 493 жыхары.

Упершыню Астроўкі згадваюцца ў 1530 годзе пры разглядзе справы па ўдакладненьні межаў валоданьняў навакольных памешчыкаў.

Да 28 траўня 2013 году вёска – цэнтар Астроўскага сельсавету, з 28 траўня 2013 году яна ў складзе Гарадзейскага сельсавету.

Царква Сьвятога Георгiя

Царква ў імя святога велікамучаніка сьвятога Георгія Пераможцы знаходзіцца на поўдзень ад вёскі. Пабудаваная каля 1844 з дрэва ў традыцыях народнага дойлідзтва.

Каардынаты: 53.355428, 26.432367.

Замалёўка