Нясьвіж

Частка 3. Нясьвiскi замак. Iнтэр’еры.

У інтэр’ерах палаца кафляныя і фаянсавыя печы, аздобленыя стукавай ляпнінкай, і каміны з мэталічнымі геральдычнымі выявамі. Сьцены аздабляюцца дубовымі разнымі панэлямі, палатнянымі і скуранымі шпалерамі ў ляпных пазалочаных рамах. Ляпная столь пакрываецца пазалотай і росьпісам. Мэбля інкруставаная і размаляваная, аздобленая мастацкімі тканінамі. Падлога з дубовага наборнага паркету. З больш чым 300 памяшканьняў палаца вылучаліся 12 парадных заляў (Залатая, Каралеўская, Гетманская, Мармуровая, Зорная, Рыцарская, Паляўнічая ды іншыя), у якіх захоўваліся:
• бібліятэка, у якой налічвалася 20 тысячаў тамоў;
• партрэтная і мастацкая галерэі, дзе было шмат палотнаў, якія належалі пэндзьлям вядомых мастакоў;
• багатая калекцыя эўрапэйскай, арабскай, японскай і кітайскай зброі
• славутыя слуцкія паясы, карэліцкія і нясьвіскія шпалеры, калекцыя манэтаў і мэдалёў, раскошная мэбля.

Вялікае значэньне ў ансамблі інтэр’еру мелі творы малярства, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (калекцыя саксонскага фарфору, размаляваны золатам шкляны посуд, крышталь, вырабы радзівілаўскіх мануфактураў ды іншае).

На ўваходзе ў музэйную частку замка на сьценах разьмешчаныя копii мапаў ВКЛ, Нясьвiскай ардынацыi, самого места.

Бiблiяэтэка

Галоўны хол

Галоўны хол або сенi падзяляе пакоiдругога паверха на мужчынскую i жаночую паловы. Адсюль жа на трэцi паверх iдзе парадная лесьвiца. Заля доўгi час прызначалася для сустрэчы гасьцей, а ў першай палове XX стагодьдзя выкарыстоўвалася як пакой для адпачынку. Сёньня ў сенях прадстаўленыыя экспанаты, якiя дазваляюць пазнаёмiцца зь гIсторыяй роду Радзiвiлаў: генэялягiчнае дрэва, прывiлеi на княскi тутул, партрэты.

Зорная заля

Зорная заля атрымала сваю назву з-за галоўнага элемэнта дэкору – васьмiканцовай зоркi на вызалачнай столi. Яна згадваецца ў апiсаньнях сярэдзiны XVIII стагодьдзя, аднак канчаткова назва замацавалася толькi ў канцы XIX стагодьдзя.

Кабiнет i спальня князя

Кабiнет князя, дзе ў 1930-я гады працаваў Альбрэхт Радзiвiл, абстаўлены без залiшняй раскошы: стол-бюро, фатэлi i канапа для адпачынку. У княжацкай залi можна бычыць ложак XVII стагодьдзя, выраблены заходнеэўрапейкiмi майстрамi за лiстоўнiцы i эбенавага дрэва. У iнтэр’ерах пакояў захавалiся арыгiнальныя драўляныя панэлi, ляпнiна, печы канца XIX стагодьдзя.

Вялiкая камiнная заля

У сярэдзiне XIX стагодьдзя Вялiкая камiнная заля была часткай галерэi, якая вяла з палаца ў камянiцу. У XVIII стагодьдзi яна выкарыстоўвалася для дэманстрацыi мастацкiх твораў, тут знаходзiлiся карцiны на розныя сюжэты, скульптуры, партрэты гетманаў Вялiкага Княства Лiтоўскага. У канцы XIX стагодьдзя заля набыла сваё сучаснае аблiчча. Тут часта праходзiлi афiцыйныя прыёмы i абеды. У iнтэр’еры захавалiся: камiн упрыгожаны фамiльным гербам, кафляныя печы, бэлькi столi XVIII стагодьдзя, сьцены аббiты панэлямi, якiя больш за сто гадоў былi прывезеныя зь Iiталii.

Малая сталовая заля

З XVII стагодьдзя малая сталовая заля выкарыстоўвалася ў якасьцi пакоеў для гасьцей. Пазьней яна быля ўпрыгожаная мазаiкай i набыла прадстаўнiчыя функцыii. Падчас вiзiту караля Станiслава Панятоўскага ў Нясьвiж у 1784 годзе тут быў асбсталявяны рабочы кабiнет манарха. Функцыi малай сталовай заля пачала выконваць напрыканцы XIX стагодьдзя.Тады ж яе сьцены былi абшытыя драўлянымi панэлямi i ўпрыгожаныя партрэтамi славутых прадстаўнiколў роду. У часы апошнiх Радзiвiлаў у гэтым пакоi зьбiралася за сталом княжацкая сям’я.

Белая бальная заля

У XVII стагодьдзi белая бальная заля з’яўлялася часткай гасьцявых пакоеў. Падчас вiзiту караля Станiслава Панятоўскага ў Нясьвiж у 1784 годзе тут была асбсталяваная каралеўская спальня. У XIX стагодьдзi пераробленая ў стылi клясыцызму заля мела прадстаўнiчыя функцыi. Пазьней яна выкарыстоўвалася як свецкi салён, дзе таксама праходзiлi музычныя iтэатральныя вечарыны. Да нашых дзён захавалiся арыгiнальныя калёны са штучнага мармура, панэлi на сьценах, ляпнiна. Люстэркi нiбыта пашыраюць плошчу памяшаньня i робяць яго большым, чым насамрэч.

Працягваецца экспазіцыя на трэцiм паверсе

Гетманская заля

Трэцi паверх паўднёвай галерэi з’явiўся ў сярэдзiне XVIII стагодьдзя. У гэтай зале разьмясзцiлася калекцый партрэтаў. Пазьней яна назыывалася «заляй Вiшнявецкiх», у аздаблентнi якой прасочвалася iдэя саюзу сем’яў Радзiвiдаў i Вiшнявецкiх. Сымбалямi такога саюзу з’ўляюцца гербы на столi i над уваходнымi дзявярыма. У XIX стагодьдзi нейкi час у памяшканьнi знаходзiлася бiблiятэка. Сёньня ў афармленьнi залi адлюстроўваецца ваенны тэматыка, таксама яна выкарыстоўвацца ў якасьцi канфорэнц-залi.

Столя гетманскай залi

Калекцыйныя кабiнеты «Слуцкiя паясы»

Прызначэньне гэтых пакоеў пастаянна мянялася. Доўгi час тут знаходзiлiся жылыя пакоi для гасьцей палацу, потым – пакоi княгiнi. Пазьней разам зь iншымi параднамi залямi гэтыя памяшканьнi сталi выконыаць прадстаўнiчый функцыi. Тут вiселi габелены i батальныя карцiны, якiя павiнны былi дэманстраваць вайковыя дасягненьнi Радзiвiлаў, велiч роду i яго наблiжнасьць да манархаў. Пасьля вайны 1812 году пакоi, як i палац, прыйшлi ў заняпад i былi адрамантаваныя толькi ў канцы XIX стагодьдзя. Сёньня тут экспануецца калекцыя кунтушовых паясоў.

Залатая заля

У апiсаньнях XVII стагодьдзя памяшканьне названа сталовая палатай. У 1730-я гады, калi праводзiлiся масштабныя аднаўленчый работы, заля была рэканструктыяваная: яе вышыня павялiчылася больш, чым на метар, сьцены былi пакрытыя сусальным золатам, адкуль i пайшла новая назва. Заля, ў якой праходзiлi ўрачыстыя мерапрыемствы, паiнна была дэманстраваць багацьце радзiвiлаўскага роду. Пасьля вайны 1812 году заля страцiла былую велiч. Напыканцы XIX стагодьдзя яна выкарыстоўвалася для дэманстрацыi рыцарскiх даспехаў, слуцкiх паясоў, паляўнiчых трафеяў. Сёньняшнi iнтэр’ер адноўлены ў стылi XVIII стагодьдзя.

Паляўнiчая заля

Памяшканьне, дзе месьцiцца калекцыя палаўнiчых трафеяў, згадваецца ў апiсаньнях першая паловы XVIII стагодьдзя як калiдор з палацу ў корпус арсэналу. Пазьней ён быў пашыраны i ператварыўся ў карцiнную галерэю. У XIX стагодьдзi заля была падзеленая на шэсьць жылых пакоеў, пасьля тут працавалi чыноўнiкi Галоўнага ўпраўленьня радзiвiлаўскiх маёнткаў. Сёньня ў адноўленай зале акрамя паляўнiчых трафеяў прадсталена зброя, фотаздымкi i арыгiнальны бiльярдны стол, зроблены для князя Радзiвiла ў 1896 годзе.

Тэатральная заля i калiдор з тэатральнымi машынамi

Францішка Ўршуля Радзівіл, жонка вялікага гетмана літоўскага князя Міхала Казімера Радзівіла «Рыбанькi» – першая ў Вялікім Княстве Літоўскім жанчына-драматург, стваральніца самабытнага тэатру ў нясьвіскай рэзыдэнцыі Радзівілаў.

Жыцьцё ў Нясвіскім замку XVIII стагодьдзя было вельмі актыўным: сьвяты, банкеты, паляваньне, шэсьці, парады і балі. Францішка Ўршуля Радзівіл дадала яшчэ і тэатар – забаўку сапраўды каралеўскага ўзроўню. Ідэя з’явілася пасьля таго, як аднойчы ў Нясьвіж прыехалі замежныя гастралёры, яны паставілі спектакль паводле п’есы «Прыклад справядлівасці». Аднак Уршулі так не спадабалася ўяўленьне, што яна вырашыла стварыць свой тэатар.

Спачатку паказвалі камедыі Мальера, «Заiру» Вальтэра, п’есы іншых эўрапейскіх аўтараў, потым Францішка стала пісаць свае творы і ставіць па іх спектаклі. Першая камедыя «Дасьціпнае каханне» у духу італьянскай Commedia dell arte зь песьнямі і танцамі была напісаная да 44-годдзя мужа Міхала Казіміра «Рыбанькі». З-за адсутнасьці памяшканьня, прыстасаванага для пастановак, спектакль паказалі ў Альбе – загарадняй рэзідэнцыі Радзівілаў побач з Нясьвіжам.

Практычна штогод з-пад пяра княгіні з’яўляліся дзве-тры новыя п’есы. Яны мелі павучальны змест – вучылі вернасьці ў каханьні, высмейвалі невуцтва. Дамінантнай тэмай яе драматургіі было каханьне, пра што сьведчаць красамоўныя назвы п’ес: «Каханьне – перадузяты суддзя», «Каханьне – умелы майстар», «Дасьціпнае каханьне» і іншыя. У спектаклях ігралі і сама княгіня, і яе дзеці, і слугі.

Захавалася каля 80 вершаў і 16 п’ес, напісаных Францыскай Ўршуляй Радзівіл. Па яе сьмерці ў 1754 годзе усе творы Францiшкі былі выдадзены асобнай кнігай. Дзякуючы яе намаганьням, Нясьвіж стаў калыскай беларускага нацыянальнага тэатра. На нейкі час творчасьць Францiшкі Уршулі была забытая, але ў 2003 годзе ў сьвет выйшла кніга абраных твораў княгіні Радзівіл у беларускім перакладзе.

Нясьвіскі аматарскі тэатар Францiiri Ўршулi Радзівіл як зьява ня мае аналягаў у тэатральнай культуры славянскіх народаў. Ён зьявіўся на мяжы шляхецка-сармацкай культуры XVII — першай паловы XVIII стагодзьдзяў і заходнеэўрапейскай культуры ў той пэрыяд, калі ў межах Вялікага Княства Літоўскага адсутнічаў прафэсійны тэатар, але аматарская сцэна была яшчэ вельмі распаўсюджанай.

Калiдор з тэатральнымi машынамi

У 1746 годзе княгiня Францiшка Ўршуля Радзiвiл паставiла сваю першую п’есу «Дасьцiпнае каханьне». Ад гэтый даты бярэ пачатак гiсторыя прыдворнага тэатру. Першыя спэктаклi адбывалiся пад адкрытым небам, а ў 1748 годзе ў палацы была абсталяваная спецаяльная заля з рухомай сцэнай. У 1784 годзе ў гэтай зале прайшоў баль з удзелам караля Станiслава Панятоўскага, пасьля чаго яна атрымала назву Каралеўскай. У нашы днi Тэатральная заля служыць для правядзення ўрычыстых мерапрыемстваў, а на калiдоры пастаўленыя копii тэатральных машын, якiя выкарыстоўвалiся ў XVIII стагодьдзi.

Партрэт Францiшкi Ўршулi Радзiвiл

Тэатральная заля

Арсэнал

Калiдор i трунныя партрэты

Каплiца

Карыдор

Часовая выстава старадаўняга шляхецкага адзеньня

Залi прыватных калекцыяў

У апiсаньнях сярэдзiны XVII стагодьдзя на другiм паверсе усходняй галерэi згадваецца калiдор, якi злучаў пакоi княгiнi з так званай «круглай заляй», якая пазьней была ўключаная ў абъём каплiцы. У сярждзiне XVIII стагодьдзя калiдор быў пашыраны да сучаснага аб’ёму, тады ж з’явiлiся тры пакоi, якiя выкарыстоўвалiся ў якасьцi дзiцячых. Напрыканцы XIX стагодьдзя ў гэтых памяшканьнях працавала бухгалтэрыя Галоўнай Управы радзiвiлаўскiх маёнткаў. Сёньня залi выкарыстоўваюцца для дэманстрацыi калекцый вырабаў са шкла, срэбра i фарфура.

Прахадная заля. Партрэт Марыi Дароты дэ Кастэлян князёўны Радзiвiл

Салон i спальня княгiнi

Прахадная заля, салон i спальня княгiнi адносяцца да так званай «жаночай паловы» палацу. Першапатковыя пакоi выкарыстоўвалiся як памяшканьнi для княжацкiх дзяцей. У сярэдзiне XVII стагодьдзя тут знаходзiлася «дзявочая палата», а зь сярэдзiны XVIII стагодьдзя – кабiнет i спальня князя, упрыгожаныя карцiнамi. Адноўлены iнтэр’ер жаночай паловы сфармiраваўся ў канцы XIX стагодьдзя. Да нашыэ дзён захавалiся арыгiнальныя печкi, камiн i, часткова, панэлi на сьценах. Спальны гарнiтур, прадстаўлены ў экспазiцыi, быў зроблены адмаслова для вiлы Радзiвiлаў на Мiжземнаморскiм узьбярэжжы.

⟵ Папярэдняя частка. Частка 2
Нясьвiскi замак. Архiтэктура

Наступная частка. Частка 4. ⟶
Нясьвiскi замак. Парк