Пухавіцкі раён

Баламутавiчы (Зарачаны)

Баламутавічы (з 1964 году – Зарачаны) – вёска ў складзе Навапольскага сельсавету. Месьціцца за 42 кiлямэтры на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 36 кiлямэтраў ад Мінску, 19 кiлямэтраў ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск – Асіпавічы, каля ракі Пціч (прыток Прыпяці). Насельніцтва па стану на 2012 год складала 16 жыхароў, тут iснавала 18 гаспадарак.

У канцы XVIII стагодьдзя Баламутавічы – ў Ігуменскім павеце Мінскай губэрні, уласнасьць Дамініка Гераніма Радзівіла.

Дамінік Геранім Радзівіл загінуў у 1813 годзе ў войску Напалеона. Ён у шлюбе з Тэафіліяй Мараўскай меў дачку Стэфанію і сына Аляксандра. Аляксандр быў пазбаўлены княжацкага тытула ў Расейскай імпэрыі. У 1828 годзе Стэфанія Радзівіл пабралася шлюбам з сынам героя вайны 1812 года Пятра Хрысціянавіча Вітгенштэйна Львом (Людвігам).

У 1858 годзе Баламутавічы – ўласнасьць князя Пятра Львовіча Вітгенштэйна, сына Стэфаніі і Льва, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1870 годзе вёска – ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губэрні.

У сьнежні 1918 года Баламутавічы пад акупацыяй войскаў Германскай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчаная часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 – ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная Германіяй.

30 ліпеня 1964 года вёска Баламутавічы праз «немілагучнасць назвы» была перайменавана ў вёску Зарачаны.

Храм Уваскрэшаньня Хрыстова

Парафіяльны храм у Баламутовічах быў пабудаваны ў 1886 годзе. Першы храм не захаваўся. У 2006 і 2019 гадах праводзілася рэстаўрацыя.

Каардынаты: 53.624429, 27.568388.