Пухавіцкі раён

Блонь

Блонь – вёска за 1 кiлямэтар на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 51 кiлямэтар ад Менску, 4 кiлямэтры ад чыгуначнай станцыі Пухавічы, на рацэ Цітаўка. Адміністрацыйны цэнтр Блонскага сельсавета.

Першапачатковая назва – сяло Балоннае, Балонскае. Балонь, балоньне – нізкі заліўны луг каля ракі.

У пісьмовых крыніцах Блонь вядомая з XVI стагодьдзя. У 1582 годзе сяло Балоннае (Балонскае) – у Менскім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.

Маёнтак Блонь належаў розным асобам. Адзін з іх, Юзаф Бака, у 1745 годзе заснаваў у Блоні місію езуітаў. Юзаф у 1723 годзе ўступіў у ордэн езуітаў і пабудаваў у 1742 годзе ў Блоні драўляны касьцёл, а ў 1745 годзе – драўляны кляштар (дом, які стаў рэзідэнцыяй езуіцкай місіі). Паводле мясцовых паданьняў, касьцёл і рэзідэнцыя злучаліся падземным ходам. Пасьля сьмерці Юзафа Бакі маёнтак Блонь перайшоў ва ўласнасьць айцоў-езуітаў, але дзейнасьць езуіцкай місіі была спыненая.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. З 1793 года сяло ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета, з 1795 года Блонь атрымала статус мястэчка. Паводле перапісу 1800 года былі мястэчка і сяло Блонь, у якіх быў касьцёл, 2 царквы і карчма. У 1826 годзе была пабудаваная Сьвята-Троіцкая царква.

У пачатку XIX стагоддзя маёнтак ненадоўга перайшоў да Панінскіх, а потым да Асоўскіх. За ўдзел уладальніка маёнтка ў вызваленчым паўстаньні 1863 года, расійскія царскія ўлады канфіскавалі маёнтак, а пазьней перадалі яго ў валаданьне чыноўніку Іосіфу Бонч-Асмалоўскаму, сапраўднаму стацкаму саветніку, члену Губернскай прысутнасці па сялянскіх справах. Анатоля Бонч-Асмалоўскага, сына Іосіфа, выгналі за ўдзел у хваляваннях з Пецярбургскага ўніверсітэта і саслалі ў Блонь да бацькі. Бацька завяшчаў сядзібу сыну без права продажу.

У 1877 годзе ў Блонi закладзены крухмальны завод. Паводле зьвестак 1866 года ў сяле была праваслаўная царква, касцёл, вадзяны млын, народнае вучылішча (65 вучняў), адбываліся 2 штогадовыя таржкі, у маёнтку Бонч-Асмалоўскіх была бібліятэка і народніцкі гурток на чале з Анатолем Бонч-Асмалоўскім.

У 1899 годзе Анатоль Бонч-Асмалоўскі са сваёй жонкай Варварай Бонч-Асмалоўскай (Вахоўскай) заснавалі ў вёсцы так званую Блонскую сялянскую арганізацыю, якая праіснавала да 1908 года, у межах якой праводзілі адукацыйна-асветніцкую дзейнасць сярод сялян.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года – у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 – ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Сядзіба Бонч-Асмалоўскіх нацыяналізаваная.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Сядзібна-паркавы ансамбаль Бонч-Асмалоўскіх

Маёнтак Блонь Ігуменскага павету Мінскай губэрні ў розныя перыяды часу належаў розным асобам. Адзін з іх, Ёсіп Бака, заснаваў у Блоні місію езуітаў. Ёсіп (1707–1780), сын Адама Бакі, скарбніка мсціслаўскага, у 1723 годзе ўступіў у ордэн езуітаў і пабудаваў у 1742 годзе ў Блоні драўляны касьцёл, а ў 1745 годзе – драўляны манастыр (дом, які стаў рэзідэнцыей мiсii). Па мясцовых паданьнях, храм і рэзідэнцыя злучаліся падземным ходам. Пасля сьмерці Ёсіпа Бакі маёнтак Блонь перайшоў ва ўласнасьць езуітаў, але дзейнасьць езуіцкай місіі была забаронена.

У пачатку XIX стагоддзя маёнтак нейкi час быў у Панінскіх, а потым у Асоўскіх герба Далэнга. За ўдзел уладальніка маёнтка Антона Асоўскага ў вызваленчым паўстаньні 1863 года маёнтак быў канфіскаваны ўладамі.

У 1868 годзе Ёсіпу Аляксандравічу Бонч-Асмалоўскаму герба Бонча, сапраўднаму стацкаму саветніку, старшыні менскай Палаты крымінальнага і грамадзянскага суда было прапанавана купіць маёнтак Блонь па льготнай цане ў растэрміноўку. Па іроніі лёсу ягоны сын А. А. Бонч-Асмалоўскі стаў нарадавольцам, рэвалюцыянерам. Бацька завяшчаў сядзібу сыну без права продажу. Анатоль расказваў пра бесперапынныя спрэчкі з бацькам пра палітыку, але піша пра яго як пра дэмакрата.

Сядзiбны дом Бонч-Асмалоўскiх

Пляніровачная пабудова сядзібы вызначалася становішчам яе на беразе ракi Цітаўкi. Сядзібны дом размешчаны ля грэбня тэрасы, якая стромка абрываецца да рэчышча ракі. Драўляны сядзібны дом быў пабудаваны ў другой палове XIX стагодmдзя на паўночнай ускраіне Блоні, побач с дарогай Мар’іна Горка – Пухавічы.

Першапачаткова сядзібу стваралі хутчэй за ўсё Асоўскія на месцы былога кляштара езуіцкай місіі. На думку даследчыка Афтаназі, кляштар стаў жытловым домам новай сядзібы. Пры Бонч-Асмалоўскіх з 1870-х гадоў маёнтак Блонь уключаў у сябе сядзібны дом, флігель, альтанку, вадзяны млын, крухмальны завод, майстэрні, малочную ферму, маслабойку, сыраварню і іншыя гаспадарчыя пабудовы. Сучасны стан сядзiбы адпавядае выгляду перабудовы сядзiбы ў 1895 годзе.

Каардынаты: 53.526355, 28.192221.

У левай частцы сядзібнага дома ёсць прыбудова часу апошняй перабудовы сядзiбы.

Зараз у будынку колiшняй сядзiбы месьцiцца краязнаўчы музэй, прысьвечаны гiсторыi ўладальнiкаў сядзiбы, а таксама самой вёсцы Блонь.

Гербы зьлева направа: Масальскiя, Юзаф Бака, Таварыства Езуiтаў, Путкамер, Асоўскiя, Бонч-Асмалоўскiя, Пухавiцкi раён.

Стэнды, прысьвечаные Юзафу Баке, заснавальнiку ў Блонi мiссii езуітаў.

Парк i рака Цiтаўка

Траецкая царква

Царква была пабудаваная ў 1826 годзе з драўлянага бруса ў стылi клясыцызма на месцы храма, што згарэў у 1820 годзе. Капітальна адрамантавана ў 1873 годзе на сродкі прыхаджан і казны (5975 руб.).

У 1930-х гадах у царкве служыў святар Аляксандр Шылай, які нарадзіўся ў 1879 годзе ў Слуцку. Калі ў жніўні 1935 года царкву зачыніла савецкая ўлада, і пачалі здымаць званы, сьвятар застаўся жыць у Блоні, працягваў сваю службу па хатах у вернікаў. Пад час Усесаюзнага перапісу насельніцтва ў 1937 годзе арганізаваў збор подпісаў за адраджэньне царквы. 6 жніўня 1937 года Аляксандра Шылая арыштавалі і расстралялі, абвінаваціўшы ў антысавецкай агітацыі. Сям’ю сьвятара выслалі. Аляксандр Шылай быў пасмяротна прызнаны пакутнiкам.

Каардынаты: 53.527477, 28.175441.