Пухавіцкі раён

Дудудкi

Музэй старадаўніх народных рамёстваў і тэхналёгій «Дудудкі»

«Дудудкі» – прыватны музэйны комплекс, знаходзіцца паблізу вёскi Дудзічы ў маляўнічым месцы на рацэ Пцічы.

Заснавальнікам музэя з’яўляецца Яўген Дамінікавіч Будзінас (1944—2007), які зусім не падазраваў аб старажытнай гісторыі вёскі Дудзічы і дудзіцкай шляхецкай сядзібы, ствараючы з пачатку 1990-х гадох музей «Дудудкі» паблізу былой шляхецкай сядзібы Дудзічы.

Музэй пачынаўся са стварэньня цэнтра прыватнай сельскай гаспадаркі. Старшыня выдавецтва і выдавецкага цэнтра «Паліфакт» Яўген Будзінас звярнуўся ў Пухавіцкі райвыканканкам з прашэнэнем аб выдзяленьні яму ў гэтых месцах 162 гектары зямлі для вядзеньня падсобнай гаспадаркі, што было дазволена рашэньнем Пухавіцкага райвыканкама ў 1992 годзе. За ўласныя грошы прыватнае выдавецтва «Паліфакт» насыпала грунтавыя дарогі, пабудавала высакавольтную лінію электраперадач, правяла тэлефон, узьвяла свінарнік, кароўнік, закупіла жывёлу, сельскагаспадарчую тэхніку і пачало весьці сельскую гаспадрку.

З кастрычніка 1994 году на базе падсобнай гаспадаркі прадпрыемства «Паліфакт» ствараецца прыватны Музэйны комплекс старажытных народных рамёстваў і тэхналёгій «Дудудкі», які прымае першых наведвальнікаў. З 1998 годзе музэйны комплекс «Дудудкі» уваходзіць у склад холдынгу банка «Трастбанк» (Банк «Рашэньне), паступова абнаўляючы і разьвіваючы сваю музэйную базу, што дазваляе папулярызаваць ня толькі традыцыйныя беларускія народныя рамёствы, але таксама жыцьцё шляхецкай сядзібы.

Каардынаты: 53.596271, 27.683142.

Царква сьвятога Яна Хрысьціцеля

У 2006 годзе заснавальнікі музэя «Дудудкі» вырашылі арганізаваць прыход і пабудаваць праваслаўную царкву на тэрыторыі комплексу.

Будаўніцтва сьвятыні доўжылася роўна год, і ў 2008-м новы храм расчыніў дзьверы для работнікаў музэя, жыхароў навакольных вёсак і ўсіх гасцей «Дудудак». Асьвячэнне царквы адбылося ў ліпені 2008 году. Тады ў «Дудудкі» прыбыла шмат гасьцей, сярод іх і манахі з манастыра горада Цэцінэ (Чарнагорыя). У дар новаму храму яны прывезьлі ікону з часьціцамі мошчаў Сьвятога Яна Хрысьціцеля, якая з’яўляецца важнай сьвятыняй для праваслаўных вернікаў.

Каардынаты: 53.597351, 27.681818.

Яшчэ адна з асаблівасьцей царквы – дэкарыраваны саломай іканастас. Майстар Вера Салдатава выкарыстоўвала тэхніку народнага саломапляценьня для ўладкаваньня храма. Акрамя ўпрыгожвання іканастаса яна таксама вырабіла саламяную царскую браму, якая з’яўляецца дакладнай рэканструкцыяй царскай брамы XVIII стагодьдзя.

 

Стары млын

Першыя млыны з’явіліся ў Беларусі ў XVI стагодьдзі, а асаблівае распаўсюджваньне на нашай тэрыторыі яны атрымалі праз тры стагодьдзі. Беларусы ўзводзілі млыны розных тыпаў. Самымі папулярнымі былі «козлаўкі» (канструкцыя ўсяго будынка абапіралася на козлы) і млыны шатровага (галянскага) тыпу, у якіх асноўная частка пабудовы заставалася нерухомай, а верхняя круцілася разам з крыламі. Млын другога тыпу можна сёньня ўбачыць у музэйным комплексе «Дудудкі». Пяціярусны млын, зараз размешчаны ў «Дудудках», быў пабудаваны ў 1903–1905 гадох у вёсцы Бярозаўка Кармянскага раёна. Будынак вышынёй 14 мэтраў узьвялі браты Іван і Малах Паляковы. Падчас калектывізацыі іх як заможных сялянаў саслалі ў Сібір, а млын стаў калгасным.

Млын у Бярозаўке знаходзіўся ў працоўным стане да 1970-х, а потым стаяў закінутым. Увагу на яго зьвярнуў заснавальнік музэя ў «Дудудках» Яўген Будзінас. Па яго ініцыятыве млын у 1992 годзе перавезьлі на тэрыторыю музэя і аднавілі з дапамогай брыгады цесьляроў. Сёньня млын з’яўляецца адной з самых адметных славутасьцяў музэйнага комплексу.

Каардынаты: 53.596701, 27.67298.