Салігорскі раён

Хорастаў

Хорастаў – вёска ў Салігорскім раёне, цэнтар Хорастаўскага сельсавета. Знаходзіцца за 49 кiлямэтраў ад Салігорску, за 180 кiлямэтраў ад Менску.

Царква Покрыва Прасьвятой Божай Мацi

У 1780 годзе ў Хораставе была пабудавана драўляная царква Покрыва Прасьвятой Багародзіцы. У 1884 годзе была адчынена царкоўная школа, у якой вучыліся 12 хлопчыкаў.

У 1930-я гады настаяцелем царквы быў Косма Фамін, затым сьвятар Ян Лойка. Ён быў спалены ў царкве фашыстамі разам з жыхарамі вёскі падчас Другой сусветнай вайны.

Будаўніцтва новай царквы пачалося ў 1992 годзе. Дзякуючы стараннасьці і ахьвяраваньням прыхаджанаў і сродкам калгаса царква была пабудаваная за 3 гады.

Каардынаты: 52.498531, 27.277053.