Замосьце – вёска ў складзе Покрашаўскага сельсавету. Знаходзіцца за 25 кiлямэтраў у напрамку на поўнач ад Слуцку, за 90 кiлямэтраў ад Менску, за 2 кiлямэтрs на поўдзень ад аўтамабільнай дарогі Р91. У 1934–1937 гадох – цэнтар Замасьцянскага нацыянальнага польскага сельсавету.
Насельніцтва на 2009 год складала 538 чалавек.
Касьцёл сьвятой Барбары
Гістарычныя зьвесткі пра касьцёл вельмі скупыя. Вядома, што ён быў фундаваны ў 1620 годзе (або ў 1649 годзе) мясцовым шляхціцам Андрэем Самуілам Вінкаю-Ратамскім, а ў XVII стагодзьдзі пры ім была місія езуітаў. У 1681–1683 гадох мастак Яцак Хіліцкі выканаў для касьцёлу 3 насьценныя кампазыцыі на гістарычныя тэмы.
Па здушэньнi нацыянальна-возвольнага паўстаньня 1866 году касьцёл прымусова ператвораны ў праваслаўную царкву. Пасьля 1920 году выкарыстоўваўся як культурная і гаспадарчая ўстанова. 3 1990-х гадоў касьцёл пасьля рэстаўрацыі паводле праекту архітэктара В. Кондраля аднавiў дзеяньне.
Каардынаты: 53.207431, 27.595815.





