Стаўпецкі раён

Дзераўная

Дзераўна́я – вёска на рацэ Шуры, цэнтар сельсавету Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год складала 1.406 чалавек. Знаходзіцца за 30 кiлямэтраў ад Стоўпцаў, на аўтамабільнай дарозе Івянец – Пяршаі – Нясьвіж.

Дзераўная – даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя.

Упершыню Дзераўная ўпамінаецца ў другой палове XV стагодьдзя як уладаньне кашталяна віленскага Сямёна Гедыголдавіча. З 1451 году маёнтак перайшоў да ягонай жонкі Мілохны Кезгайлаўны, каля 1485 году – уласнасьць Кезгайлаў. У 1525 годзе М. Кезгайла заснаваў каля маёнтку Дзераўная аднайменнае мястэчка. З 1554 году паселішчам валодаў Ян Завіша, з 1590-х гадоў – Радзівілы.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565 – 1566 гадоў Дзераўная ўвайшла ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. У 1590 – 1591 гадох у мястэчку збудавалі кальвінскі збор. У 1630-я гады Войцех Сялява фундаваў касьцёл, пры якім у XVII–XVIII стагодзьдзях дзейнічалі шпіталь і школа. На 1591 год у мястэчку існавалі Рынак, 3 вуліцы, 41 двор.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Дзераўная апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. У 1870-я гады ў мястэчку існавалі касьцёл, капліца, 2 сынагогі, школа, багадзельня, бровар, 5 крамаў. На 1880 год у Дзераўной было 34 двары, заезны двор, вінакурня, саладоўня, капліца, царкоўны прыход, вятрак, карчма. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 125 двароў, 11 крамаў, гарбарня, аптэка, карчма.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дзераўная абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дзераўная апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Стаўпецкім павеце Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Дзераўная ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету, статус паселішча панізілі да вёскі.

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі

Храм построен в 1590 году как кальвинистский сбор. В 1630-е годы на средства Войцеха Селявы храм был перестроен в католический костёл. По мнению искусствоведа Т.В. Габрусь, можно говорить о строительстве де-факто нового храма в 1630-е годы. Iнвэнтар 1655 году сьведчыць, што гэты касьцёл «змураваў сваім коштам ксёндз Войцех Сялява, канонік віленскі, плябан Дзеравенскі». Паводле датаў жыцьця апошняга і архітэктурнай стылістыкі будаваньне касьцёла вялося ў 1630-я гады. По другим данным, паводле інвэнтару 1789 году, мураваны касьцёл у Дзераўной збудавалі ў 1590 годзе з фундацыі Мікалая Крыштапа Радзівіла «Сіроткі» і яго жонкі Яўхіміі зь Вішнявецкіх. Пры храме на працягу XVII–XVIII стагоддзяў дзейнічалі бальніца і школа.

У другой палове XVII стагодьдзя да касьцёла прыбудавалі вежу. Будынак рэстаўраваўся ў пачатку XVIII стагодьдзя.

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Дзераўная апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць.

За савецкім часам касьцёл не зачыняўся.

Координаты: 53.7008646, 26.559121.