Стаўпецкі раён

Сула

Першыя паселішчы на берагах ракi Сулы з’явіліся каля 500 гадоў таму. Гарадзішча паступова адбудоўвалася, развіваўся гандаль. З XVI стагодьдзя ля возера з’явіўся маёнтак роду Радзівілаў, які выкарыстоўваў гэтыя мясьціны ў асноўным для паляваньня. Пазьней уладальнікамі гэтых земляў стаў род Ленскіх. Да сярэдзіны XIII стагодьдзя маёнтак Ленскіх набыў сучасныя абрысы і межы. Сядзіба Ленскіх у Суле была заснаваная ў пачатку XIX стагодьдзя, з таго часу яна не раз пашыралася і перабудоўвалася. Акрамя сядзібнага дома ў стылі клясыцызму, акружанага пэйзажным паркам, яна ўключала ў сябе капліцу-пахавальню і некалькі гаспадарчых пабудоваў. Сядзібны дом не захаваўся: у 1939 годзе ён быў узарваны савецкімі ўладамі, а ўся маёмасьць Ленскіх была рэквізаваная. Аднаўленьне пачалося толькі ў сярэдзіне 2000-х гадоў..

Парк гiсторыi «Вялiкае княства Сула»

Парк-музей інтэрактыўнай гісторыі «Сула» размешчаны за 50 кілямэтраў ад Менску. Парк прысьвечаны гісторыі, мае з большага штучна створаныя пабудовы і экспанаты. Адкрыты ў 2012 годзе. Ён уяўляе сабой узноўлены гістарычны пляст: тагачасная архітэктура i побыт.

Каардынаты: 53.740035, 26.879706.

Агульны выгляд маёнтку. Колiшнi бровар, стылiзаваны пад замак

Калегiюм

Млын

Музэйная экспазiцыя ў Замку-Данжоне. Рэчыцкi замак

Музэйная экспазiцыя ў Замку-Данжоне. Вiцебскi замак

Музэйная экспазiцыя ў Замку-Данжоне. Наваградзкi замак

Музэйная экспазiцыя ў Замку-Данжоне. Камянецкi замак i вежа

Музэйная экспазiцыя ў Замку-Данжоне. Полацкi замак

Музэйная экспазiцыя ў Замку-Данжоне. Гарадзенскi замак

Музэйная экспазiцыя ў Замку-Данжоне. Аршанскi замак

Музэйная экспазiцыя ў Замку-Данжоне. Любчанскi замак