Стаўпецкі раён

Вялiкi Двор (Гародзяй)

Вялiкі Двор (Гародзяй) – вёска ў складзе Старасьвержанскага сельсавету. Колькасьць насельніцтва на 2010 год складала 166 чалавек.

Вялікі Двор знаходзіцца на мяжы з Нясвіскім раёнам за 5 кілямэтраў на поўнач ад Гарадзеі і за 18 кілямэтраўна паўднёвы захад ад Стоўпцаў. Побач з вёскай праходзіць чыгуначная магістраль Мінск – Брэст. Мясцовасьць належыць басэйну Нёману, каля Вялікага Двара пачынаецца невялікая рэчка Гарадзейка, якая ўпадае ва Ушу ў межах Гарадзеі.

Пачынаючы з XVI стагодьдзя і аж да канца XVIII стагодьдзя маёнтак Гарадзяй належаў Радзівілам. Караль Радзівіл Пане Каханку прадаў сядзібу роду Мітарноўскіх, якія ў сваю чаргу ў 1818 годзе перапрадалі яе братам Брахоцкім. У 1890 годзе маёнтак набылі князі Святаполк-Мірскія, уладальнікі Мірскага замку. У 1914 годзе ў сядзібным доме размясцілі шпіталь. Першая сусветная і Савецка-польская вайна прывялі да спусташэньня маёнтка і гібелі шэрагу пабудоў.

Пасля падпісаньня Рыскай мірнай дамовы (1921 год) рэгіён увайшоў у склад міжваеннай Польшчы.

Сядзібна-паркавы комплекс Брахоцкiх «Гародзяй». Сядзiбны дом

Брахоцкія ўзьвялі ў першай трэці XIX стагоддзя ў маёнтку Гарадзея дваранскую сядзібу. Сядзіба была пабудаваная ў стылі клясыцызму і ўключала ў сябе сядзібны дом, парк, крухмальны завод, млын і гаспадарчы двор. Да сядзібнага дома вялі доўгая бярозавая алея. Па сьмерці Адама Брахоцкага ў 1858 годзе маёнтак перайшоў яго дачкам, якія пабудавалі ў сядзібе сыраварню, тут вырабляўся сыр рад назвай «брахоцкі» або «літоўскі» і яго вядомасьць перасягнула межы рэгіёна.

У 1921 годзе сядзібу вярнуліся былыя ўладальнікі Святаполк-Мірскія, але засяродзіліся на маёнтку ў Міры, пакінуўшы сядзібу Гародзяй у закінутым стане. У 1930-х гадах сядзібны дом быў канфіскаваны польскім урадам у кошт выплаты даўгоў. У адрамантаваным будынку была адчыненая школа, якая пачала сваю дзейнасьць 1 верасьня 1934 года.

Па Другой сусьветнай вайне прапорцыі сядзібнага дому зьмененыя падаўжэньнем бакавых крылаў. Ад вялікага каменнага сьвірана захаваліся толькі сьцены. После войны в усадебном доме вновь открылась школа.

После Второй мировой войны значительная часть хозпостроек была разрушена. У лепшым стане знаходзіцца камера для сушкі лёну – рэдкая гаспадарчая пабудова XIX стагодьдзя.

Каардынаты: 53.354641, 26.541173.

Сядзіба Брахоцкiх. Дом упраўляючага

Сядзіба Брахоцкiх. Камера для сушкі лёну

Царква абраза Божай Маці «Неўпівальная Чаша»

Царква абраза Божай Маці «Няпівальная Чаша» ў Вялікім Двары была пабудаваная ў 2008 годзе.

Каардынаты: 53.356357, 26.544519.