Вялейскі раён

Клесiна

Клесіна – вёска ля шашы Крывічы – Касцяневічы за 8 кілямэтраў на поўдзень ад Крывічаў, за 33 кіляметры на паўночны ўсход ад Вялейкі.

Па стане на 2009 год насельніцтва вёскі складала 87 чалавек.

Праваслаўная (былая каталiцкая) каплiца

На паўднёвым ўсходзе ад цэнтра вёскі знаходзіцца невялікая капліца. Яна была пабудаваная ў сярэдзіне XIX стагодьдзя як каталіцкая. Цяпер дзейнічае як праваслаўная.

Каардынаты: 54.652307, 27.281803.