Вялейскі раён

Сьцешыцы

Сьцешыцы (Сьцешыца) – вёска на правым беразе ракі Вяльлі побач з упадзеньнем ў яе рэчкі Сластоўкі. Знаходзіцца за 8 кілямэтраў на ўсход ад цэнтра сельсавета аграгарадка Людвінава, за 40 кiлямэтраў на паўночны ўсход ад Вялейкі, 120 кілямэтраў ад Менску. Звязаны мясцовымі дарогамі з Людвінавым, Даўгінавым і навакольнымі вёскамі.

Паблізу Сьцешыцаў разьмяшчалася вёска Спас, дзе ў 1786 годзе пабудаваны касьцёл.

Паводле Рыскай мірнай дамовы (1921 года) Сьцешыцы і Спас апынуліся ў Польшчы, у складзе Віленскага ваяводзтва.

Падчас Другое сусьветнае вайны Спас быў цалкам зьнішчаны, па вайне яго былая тэрыторыя ўключаная ў склад Сьцешыцаў.

Да 28 траўня 2013 року вёска зьяўлялася цэнтрам Сьцешыцкага сельсавету.

Касьцёл перамяненьня Пана Езуса

У 1786 годзе ў вёсцы Спас быў пабудаваны касьцёл. Па здушэньнi вызвольнага паўстаньня 1863 года ён быў прымусова перароблены ў праваслаўную царкву.

Пасля падпісаньня Рыскай мірнай дамовы (1921 года) край апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублiкi, быў утвораны Вялейскі павет Наваградзкага ваяводзтва, а з 1926 года Віленскага ваяводства. Храм быў вернуты каталікам.

Падчас Другое сусьветнай вайны вёска Спас быў поўнасьцю зьнішчана, яе былая тэрыторыя ўвайшла ў склад суседняй вёскі Сьцешыцы. У 1993–1996 гадох у Сцешыцах быў пабудаваны новы каталіцкі храм Перамяненьня Гасподняга.

Каардынаты: 54.572948, 27.396119.