Вялейскі раён

Вялейка

Вяле́йка – места на рацэ Вяльлі каля Вялейскага вадасховішча. Адміністрацыйны цэнтар Вялейскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год – 26 760 чалавек. Знаходзіцца за 103 кiлямэтры на паўночны захад ад Менску. Чыгуначная станцыя на лініі Маладэчна – Полацак. Вузел аўтамабільных дарог на Маладэчна, Смаргонь, Мядзел, Докшыцы, Плешчаніцы. Вялейка, або Каралеўскі Куранец, – даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Тапонім Вялейка ўтварыўся ад назвы ракі Вяльлі, якая ў гістарычных крыніцах завецца Вялікай (Веля, Велья, Велея). Індаэўрапейскі корань назвы адсылае да значэньня ‘заходні кірунак’ і культу продкаў, а значыць зьвязвае і з культам бога Вялеса.

Традыцыйная гістарычная назва места – Вялейка, што адпавядае вымаўленьню мясцовых жыхароў. Па ўтварэньні Рэчы Паспалітай і павелічэньні ўплыву польскай мовы назвы ракі і мястэчка пачалі пісацца па-польску: Вілія (польск. Wilia) і Вілейка (польск. Wilejka). Магчыма, гэта зрабілі, каб дапасаваць імя ракі да назвы сталічнай Вільні.

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай расейскія ўлады мэханічна зафіксавалі польскую назву – расейское Вилейка. Савецкія ўлады зрабілі беларускую трансьлітарацыю расейскай назвы, як і ў выпадку зь Менскам (Мінскам). Такім чынам назва горада і рака страцілі свой першапачатковы сэнс, але набылі новы (Вілія – таму што віляе). Тым часам мясцовыя жыхары да гэтага часу ўжываюць традыцыйную гістарычную назву горада Вялейка, раку клічуць Вяльлёй, а ў суседнім Астравецкім раёне рака завецца Вяйля.

Асноўныя факты з гісторыі горада

• XV стагодьдзе. Куранецкая воласьць у выніку вялікакняскіх дароў раздробненая, частка яе зямель з’яўляецца вотчыннай уласьнасцю розных фэадалаў, а астатняя частка воласьці працягвае быць у складзе ВКЛ. У выніку атрымалася два пасёлкі з назвай Куранец: на Вяльлі – Куранец Вялікакняскі (сёньняшняя Вілейка), і Куранец на Пеле – цэнтр маёнтка. Землі таго часу падзяляліся на дзяржаўныя і прыватныя. Дзяржаўныя былі дзвюх катэгорый: валасныя і гаспадарскія (вялікакняскія) двары. Валасныя ворныя землі знаходзіліся ў асабістым карыстанні сялянаў, а лясы, рэкі, сенажаці выкарыстоўваліся калектыўна, абшчынай. Сам гаспадарскі двор належаў непасрэдна вялікаму князю і забяспечваў яго і казну ўсім неабходным, гэта быў комплекс жылых і гаспадарчых пабудоваў, ворных земляў і іншых угодьдзяў.
• 1460 год, 16 лістапада. Першы пісьмовы ўпамiн пра Вялейку як пра вялікакняскі маёнтак Каралеўскі Куранец (ад слова «курань» – дом). У 1464 годзе згадваецца Iвана-Франкоўскі дзяржаўны дзеяч Івашка (Ян) Кучук, гаспадарчы маршал.
• Канец XV стагодьдзя. Маёнтак перайшоў у вотчыну П. Мантыгірдавіча, а пасьля ягонай сьмерці – яго ўдаве Ганне Гальшанскай.
• Сярэдзіна XVI стагодьдзя. Куранец знаходзіцца ў валоданьні Мікалая Радзівіла «Чорнага», у 1558–1566 гадох – у веданньні М. Нарушэвіча, з 1567 года – у М. Сноўскага. Тым часам на тэрыторыі сядзібы ўтварылась аднайменнае мястэчка.
• 1588 годз. Маёнтак пераходзіць да Льва Сапегі і становіцца цэнтрам староства.
• 1617 год. Паселішча ўпершыню згадваецца адначасова пад двума назвамі: Куранец і Вялейка.
• 1635 год. Кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза перадаў Вялейку ў валоданьне ваяводу смаленскаму А. Гасеўскаму. У 1667–1676 гадох мястэчкам валодаў скарбовы пісар Я. Эйдзятовіч. У 1676 годзе кароль і вялікі князь Ян Сабескі перадаў яго Пацам.
• 1727 год. Кароль і Вялікі князь Аўгуст Моцны дараваў мястэчку прывілей на штотыднёвыя таргі па нядзелях і на 3 кірмашы на год.
• 1793 год. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай Вялейка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе 3 траўня 1795 году атрымала статус места і стала цэнтрам павету Менскай, з 1842 году Віленскай губэрні.

Вялейка. У вайну 1812 году. Малюнак А. Адама

• 1831 год, 14 апреля. За часамі вызвольнага паўстаньня 14 красавіка 1831 году Вялейку на пэўны час вызвалілі з-пад расейскай улады. У наступнае нацыянальна-вызвольнае паўстаньне ў ваколіцах места дзейнічаў атрад В. Козела.
• 1863 год. Вінцэнт Козел-Паклеўскі быў прызначаны военачальнікам яго роднага Вялейскага павету, шырока разрэкламаванага сярод насельніцтва праграмнымі дакументамі паўстаньня. Паўстанцкая арганізацыя ў Вялейскім раёне стаяла на самым высокім узроўні, прынамсі, тут праца была зладжаная лепш, чым у большастці раёнаў Менскай вобласьці. У пачатку траўня 1863 года ён аб’яднаўся і ўзначаліў паўстанцкі атрад колькасьцю 200–250 чалавек, які дзейнічаў у раёне Маладэчна і Вялейкі. Жыхары Вялейкі і Маладэчна падтрымалі Казел-Паклеўскага і прынялі актыўны ўдзел у паўстаньні, але сілы не былі роўныя. Расейскія ўлады на чале з Мураўёвым жорстка расправілiся з паўстанцамі і прыкладна ў траўнi 1863 года паўстаньне было амаль задушанаt па ўсёй Беларусі, толькі ў Горадне і ў некаторых iншых заходніх рэгіёнах працягвалася барацьба.

Вялейка. Вылазка Паўстанцаў. 1863. Мiхал Эльвiра Андрыёлi. Michał Elwiro Andriolli

Вялейка. «Бітва паўстанцаў». Артур Гротгер. 1863 год

• 1874 год. З мэтай прымусовай маскалізацыі краю расейскія ўлады гвалтоўна ператварылі збудаваны ў 1863 годзе касьцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. Апроч таго, у 1865 годзе тут збудавалі царкву-мураўёўку і адкрылі народную вучэльню.
• 1914, люты. За часамі Першае сусьветнае вайны Вялейку занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
• 1918 год, 25 марта. Согласно Третьей Уставной грамотой Вилейка была провозглашена частью Белорусской Народной Республики. Жыхары места, а таксама Гарадоцкай, Крайскай, Лебедзеўскай, Маладэчанскай, Радашкавіцкай і Хаценчыцкай воласьцяў Вялейскага павету атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР.
• 1919 год, 1 студзеня. У адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Вялейка ўвайшла ў склад БССР. У ліпені 1919 году места занялі польскія войскі, пазьней – бальшавікі.
• 1921 год. Паводле Рыскай мірнай дамовы Вялейка ўваходзіць у склад міжваеннай Польскай рэспублікі, дзе становіцца цэнтрам Вялейскага ваяводзтва.
• 1939 год. Вялейка ўваходзіць у склад БССР, дзе 4 сьнежня 1939 года становіцца абласным цэнтрам, маючы колькасьць насельніцтва ўсяго 7 з паловай тысячаў чалавек. У склад Вялейскай вобласьці ўваходзіла і частка сёлетняй Віцебскай з гарадамі Паставы, Дзісна і Глыбокае. У 1944 годзе цэнтар вобласці перанеслі ў суседні горад Маладэчна, а ў 1960 годзе вобласьць скасавалі, падзяліўшы паміж Менскай, Віцебскай і Гарадзенскай.
• 1941 год, 23 чэрвеня. Адразу пасля эвакуацыі з Вялейкі савецкіх дзяржорганаў і НКУС у падвале будынку, які знаходзіцца на тэрыторыі турэмнага комплексу, адбыўся масавы растрэл зьняволеных, зроблены войскамі НКУС. Побач с падвалам былі выкапаныя дзьве вялікія ямы, у якія зьмясцілі чалавечыя астанкі. Па словах сведкаў, у гэтых ямах былі знойдзеныя каля трохсот расстраляных вязьняў. Але з прычыны сьпешнасьці эвакуацыі ўсіх расьстраляць не паспелі, а астатніх, усяго каля 2600 чалавек, падзялілі на калёны, асобна мужчын і жанчын, і павялі праз Плешчаніцы ў бок Барысава. Праз некалькі дзён родныя і блізкія тых, хто знаходзіўся ў зьняволеньні ў вялейскай турме, пайшлі ўслед за калёнай і знайшлі мноства астанкаў расстраляных людзей. Амаль усе былі забітыя стрэламі ў галаву, але знаходзілі таксама заколатых штыкамі.

Цэнтральны пляц (колiшнi Рынкавы пляц)

Вулiца Кастрычнiцкая (колiшнi Рынкавы пляц).

Каардынаты: 54.487907, 26.915159.

Касьцёл Узьвiжаньня Сьвятога Крыжа

З XVI стагодьдзя ў Вялейцы пачала дзейнічаць каталіцкая капліца. У 1810 годзе капліца згарэла. У 1862 годзе ксёндз Севярын Мікутовіч распачаў будаўніцтва цаглянага касьцёла.

Па здушэньнi нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863–1864 гадоў улады Расейскай імпэрыі адабралі недабудаваны будынак у каталікоў і перадалі Маскоўскаму Патрыярхату. У 1874 годзе храм быў перабудаваны ў маскоўскім стылі і асьвечаны як Георгіеўскі храм.

Хоць Вялейка была цэнтрам дэканату, вернікі мусілі былі доўгі час карыстацца невялікай капліцай. Толькі па маніфэсьце аб свабодзе сумленьня ў 1906 годзе пачалося будаваньне мураванага касьцёла паводле праекту інжынэра Аўгуста Клейна. У 1913 годзе касьцёл кансэкравалі пад тытулам Узвышэньня Сьвятога Крыжа.

У час Першае сусьветнае вайны будынак пацярпеў ад артылерыйскіх абстрэлаў.

У часы міжваеннай Польскай рэспублікі ў 1922–1928 гадох касьцёл быў адрэстаўраваны.

Па заканчэньнi Другое сусьветнае вайны касьцёл быў зачынены савецкімі ўладамі і пераўтвораны ў склад. У 1990 годзе ён быў вернуты каталіцкай абшчыне горада.

Каардынаты: 54.488987, 26.915245.

Вулiца Кастрычнiцкая. Паўночны бок

Помнiк Ленiну

Каардынаты: 54.487956, 26.914344.

Царква Прападобнай Марыі Эгіпецкай

Царква Прападобнай Марыі Эгіпецкай была пабудаваная ў 1865 годзе ў рэтраспектыўна-расейкім стылі з благаславеньня мітрапаліта Ёсіпа (Сямашкі) па праекце расійскага інжынера Аляксея Полазава. На будаўніцтва царквы ахвяраваў сродкі расейскі дваранін, камергер і сапраўдны стацкі саветнік Апалон Рэдкін. Будаўніцтва вялося побач са старой драўлянай царквой сьвятога Мікалая. Асьвяцілі царкву 4 верасьня 1865 года.

Каардынаты: 54.488124, 26.916159.

Апсыда царквы

Скульптура ў парку на ўсход ад царквы

Вялейскi райвыканкам

Адрас: Вулiца Партызанская, 40. Каардынаты: 54.488432, 26.913296.

Колiшнi клюб-казiно польскiх афiцэраў

Клуб-казино построен в Вилейке в польское межвоенное время в 1930-е годы. Изначально здание строилась для местного кинотеатро, но окупаться не смогло, поэтому его переделали под казино. В список исорического наследия не внесено. На данный момент это здание выставлены на аукцион, под снос.

Вулiца Партызанская, 23. Каардынаты: 54.489488, 26.914119.

Помнiк экспедыцыi графа Канстанцiна Тышкевiча

У навакольлях горада дзейнічаюць некалькі турыстычных маршрутаў. У Вялейскім раёне бярэ старт і праходзіць праз Вялейку штогадовая водная экспедыцыя «Шляхам Тышкевіча». Першая экспедыцыя, якая прайшла ў 2007 годзе, была прымеркаваная да 150-годдзя вядомага падарожжа па Вяльлі краязнаўцы графа Канстанціна Тышкевіча. Падарожнікі прайшлі па сьлядах яго экспедыцыі ад вытокаў Вяльлі да яе зьліцьця з Нёманам.

Каардынаты: 54.490112, 26.916651.

Чыгуначная станцыя Вялейка 

Пры плянаваньні Седлецка-Пецярбурскай чыгункі адна са станцыяў павінна была быць пабудаваная ў Вялейцы. Будаўніцтва самой станцыі пачалося ў другой палове 1903 года і працягвалася да 1 студзеня 1907 года. У выніку была пабудаваная станцыя чацьвёртага разраду з буфэтам плошчай 75 квадратных сажняў, пасажырская платформа і вадацяжная вежа з вадакачкай.

Пасля вызваленьня Вялейкі ў 1915 годзе на вакзал прыбыў цягнік галоўнакамандуючага рускай арміяй Імпэратара Мікалая ІІ. Ён уручыў узнагароды тым, хто вызначыўся ў баях за Вялейку і Маладэчна, і правёў агляд войскаў.

З 1921 па 1939 гады вакзал быў перабудаваны з-за пашкоджаньняў у Першую сусьветную вайну. З’явіліся мансардныя памяшканьні для пражываньня службоўцаў. У такім выглядзе з нязначнымі зьменамі вакзал захаваўся да нашых дзён.

Каардынаты: .54.502345, 26.929876

Станцыя з боку чыгуначных пуцей

Вадацяжная вежа 

Крыху на ўсход ад «Прывакзальнага пляца» размешчаная гістарычная вадацяжная вежа. Такія вежы напачатку XX стагодьдзі будаваліся праз кожныя 20 кілямэтраў, бо прыкладна такую адлегласьць мог мінуць паравоз без дазапраўкі вадой. Ваду ў вялізны бак напампоўвалі з ракі Вяльлi. Недалёка ад берага знаходзілася помпавая станцыя.

Каардынаты: .

Пры здымцы вежы трэба сачыць за абстаноўкай, каб незнарок не патрапіць пад жалезнага каня. Якія бегаюць даволі часта.

Царква сьвятога Цiхана

Царква сьвяціцеля Ціхана, патрыярха ўсяе Русі, была пабудаваная ў Вілейцы на месцы былога фальварка Гарадзішча ў 1996 годзе.

Асаблівасьць узьвядзення гэтага храма ў тым, што яго ініцыятарамі выступілі самі вернікі. Такая неабходнасьць узьнікла ў пачатку 90-х, калі адзіная ў горадзе праваслаўная парафія сьвятой Марыі Эгіпецкай ужо не ьзмяшчала ўсіх жадаючых. Каб трапіць у царкву, людзі выязджалі ў найбліжэйшыя вёскі, дзе часта маліцца прыходзілася ў неацяпляемых памяшканьнях.

Так было да 1994 года, пакуль група маладых вілейчан не зьвярнулася да мітрапаліта Філарэта з просьбай аб будаўніцтве ў Вілейцы яшчэ адной святыні. Так у 1995-1997 гадах з’явіўся храм у візантыйскім стылі, з характэрнай крыжападобнай асновай і купалам-шлемам. Царкву назвалі ў гонар нядаўна кананізаванага новапакутніка сьвяціцеля Ціхана, паколькі у гады пасьля распаду СССР, усё яшчэ вельмі жывой заставалася тэма ганеньняў. Гэты выбар не быў выпадковым, бо любімы народам сьвяты, больш вядомы як патрыярх Маскоўскі і Усерасійскі, падчас Першай сусветнай вайны займаў пасаду арцыбіскупа Віленскага і асабіста бываў у Вілейцы.

Каардынаты: 54.515751, 26.928348.

Знак на паўнёвым уезьдзе ў горад

Каардынаты: 54.478759, 26.925668.