За́балацьце – вёска ў 14 кiлямэтрах на поўдзень ад Даўгiнава, у 35 кiлямэтрах на ўсход ад Вялейкi. Уваходзіць у склад Ільлянскага сельсавету.
У 1643 годзе За́балацьце – сяло у складзе маёнтку Мільча, уласнасьць Яна Рудаміна-Дусяцкага, 5 двароў.
У 1938 годзе За́балацьце – у Даўгінаўскай вясковай гміне, маёнтак (1 двор, 19 жыхароў) і вёска (37 двароў, 198 жыхароў).
У 2003 годзе ў вёсцы дзейнічала: базавая школа, дзіцячы сад, ФАП, Дом культуры, крама.
Спаса-Прэабражэнская царква
Драўляная царква ў Забалацьці была пабудаваная ў 1990-х гадох.
Каардынаты: 54.538875, 27.396106.