Браслаўскі раён

Ахрэмаўцы (Бяльмонты)

Бяльмонты, або Двор Альгердаўшчына – былы маёнтак, якi вядомы з 1748 года як уладаньне Гільзэнаў, пры якіх ён атрымалі сваю назву (ад фр.: belmont — прыгожая гара).

У другой палове XVIII – пачатку XIX стагодьдзяў у Бяльмонтах быў створаны палацава-паркавы ансамбаль, які ўключаў 2-павярховы мураваны палац, што меў 33 пакояў, вялікую круглую парадную залю, дамашнюю капліцу. У 1768 годзе пабудаваны філіяльны касьцёл Езуса Хрыста.

У XIX стагодьдзі пры Мануццы і Плятэрах Бяльмонты сталі буйным цэнтрам культурнага жыцьця Браслаўшчыны. Тут прайшло дзяцінства мастака Я. Траяноўскага, y Бяльмонтах бывалі Н. Орда, дзекабрысты М. С. Лунін, А. В. Поджыа і іншыя; існавалі багатыя музэйная калекцыя і бібліятэка (у Першую сусьветную вайну бiблiятэка была вывезена ў Петраград), парафіяльная школа, з 1857 года дзейнічаў бровар. У Першую сусьветную вайну палац Плятэраў быў разбураны.

З 1976 года Бяльмонты ўвайшлі ў склад вёскі Ахрэмаўцы.

Капліца-пахавальня Плятэраў

Касьцёл у Бяльмонтах / Ахрэмавічах не захаваўся. Галоўнай цяперашняй славутасьцю з’яўляецца капліца-пахавальня Плятэраў, якая датуецца 1858 годам. Капліца вельмі невялікая, нават, мабыць, мініяцюрная. Але выглядае яна настолькі ажурна, тонка і прыгожа, што па-за залежнасці ад яе памеру або іншых фактараў, яна сапраўды павінна ўваходзіць у топ каталіцкіх храмаў краіны.

Каардынаты: 55.57471, 27.11395

Парк «Бяльмонты», што быў закладзены ў другой палове XVIII стагодьдзя, на жаль, не захаваўся. Каменны палац Мануццы, што быў упрыгожаньнем ўсёй акругі,быў разбураны ў пачатку XX стагодьдзя, а сам парк зараз уяўляе зь сябе хутчэй недагледжаны лес, чым рэгулярны парк. Адзінае, што засталося ад былой велічы – гравюра Напалеона Орды.