Браслаўскі раён

Браслаў

Браслаў – адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі, першы ўспамi пра яго сустракаецца ў 1065 годзе ў хроніцы М. Стрыйкоўскага. Магдэбурскім правам места валодае з 1500 года. Старажытная назва горада – Брачыслаўль, па імені полацкага князя Брачыслава Ізяславіча, які мацаваў места, ператвараючы гарадзішча (Замкавую гару) у памежную крэпасьць. Ўмовы для гэтай мэты былі спрыяльныя: паселішча размясьцілася на непрыступным высокім пагорку, на вузкім перашыйку паміж азёрамі Дрывяты і Навята.

У горада вельмi цiкавы герб. Мясцовыя краязнаўцы альбо ня ведаюць, адкуль на ім масонскае вока, якое прысутнічае на аднадаляравай банкноце, або старанна гэта хаваюць. Але факт яго наяўнасьці сам па сабе цікавы.

На вядомай мапе нясвіскага гравёра Т. Макоўскага, якая адносіцца да пачатку XVII стагодьдзя, Браслаў ўмоўна намаляваны як магутны шматвежавы замак, што пастаўлены на вяршыні ўзгорка. Пазьней “фартэцыі” горада былі прызнаныя састарэлымі і паступова былi разбураныя. Аднак вядома, што да канца XVIII стагодьдзя руіны замкавых пабудоў яшчэ існавалі.

На сёньня Замкавая гара з’яўляецца аб’ектам усялякіх гарадзкіх мерапрыемстваў, тут пастаянна праходзяць экскурсіі, жыхары горада і турысты наведваюць Замкавую гару ў асноўным, каб атрымаць асалоду ад відарысаў места з высокай кропкі.

Каардынаты: 55.634536, 27.046724

Краявіды з Замкавай гары

Адзін з самых папулярных варыянтаў фатаграфій, які турысты робяць на Замкавай гары:

Прагуляўшыся на гары, можна пераходзіць да агляду галоўных гарадскіх славутасьцяў, да якіх належаць касьцёл Раства Марыі Панны і Успенская царква.

Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі

Першыя дакладныя зьвесткі аб каталіцкай святыні ў Браславе адносяцца да XV стагодьдзя, калі на Замкавай гары быў пабудаваны драўляны касьцёл у гонар Божай Мацi. Гэты касьцёл неаднаразова гарэў, апошні раз – ў 1794 годзе. У 1824 году ў падножжы Замкавай гары быў пабудаваны новы цагляны будынак. Пасля пажару 1832 года, які зьнішчыў базылянскі манастыр, абраз Божай Маці быў перанесены ў храм. З-за невялікіх памераў сьвятыні неўзабаве было распачата будаўніцтва новага касьцёла ў нэараманскім стылі, якое завяршылася да 1897 года.

У 1950 году савецкія ўлады зачынілі касьцёл і вырашылі выкарыстоўваць яго, як збожжасховішча, але ўжо праз два гады храм вярнулі вернікам. Пераслед вернікаў, аднак, працягваўся да 1989 года.

Каардынаты: 55.63375, 27.05017

Iнтэр’еры касьцёла

Ля касьцёла

Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы

Усьпенская царква ў Браславе адносіцца да 1897 года пабудовы.

Каардынаты: 55.63280, 27.05046