Браслаўскі раён

Дрысьвяты

Дрысьвяты – цікавая вёска гістарычнай Браслаўшчыны. Цікавая яна тым, што тут ёсьць два Петрапаўлаўскай храма, каталіцкі і праваслаўны. Акрамя гэтага, на процілеглым беразе возера Дрысьвяты (па-літоўску Друкшай) знаходзіцца закрытая зараз Ігналінская АЭС і гідраэлектрастанцыя «Сяброўства народаў».

Па археалагічных дадзеных, паселішча ўзьнікла на цяперашнiм востраве Замак, дзе захавалася гарадзішча Днепра-Дзьвінскай культуры, селішча і культурны пляст сярэднявечнага горада. У XI–XIII стагодьдзях Дрысьвяты былі ўмацаваным пунктам на паўночна-заходняй мяжы Полацкай зямлі. Матэрыялы раскопак сведчаць аб дастаткова высокім узроўні рамеснай вытворчасьці і гандлёвых сувязяў. Але сёньня ўсяго гэтага, на жаль, ужо няма.

Касьцёл Сьвятых апосталаў Пятра й Паўла

Петрапаўлаўскі касьцёл быў пабудаваны ў Дрысьвятах ў 1908 годзе, але Першай сусветнай вайны не перажыў і ў 1929 годзе быў адбудаваны нанова, ужо ў стылі мадэрн.

Каардынаты: 55.590032, 26.666715

Царква Сьвятых апосталаў Пятра й Паўла

Праваслаўная Петрапаўлаўская царква ў Дрысьвятах пабудаваная адначасова з першым каталіцкім храмам, у 1908 годзе. Яе стыль мастацтвазнаўцы вызначаюць як тыпавую «мураўёўку» ці традыцыйную для постпаўстанцкаго перыяду, псеўдарускую царкву.

Каардынаты: 55.589052, 26.682250