Браслаўскі раён

Казяны

Казяны стаяць на левым беразе ракі Дзісна пры ўпадзеньні ў яе ракі Дрысьвяты.

Першае пісьмовае згадваньне аб зямлі Казьянскай датуецца 1504 годам. У 1514 годзе паселішча знаходзілася ў валоданьні Зяновічаў і ўваходзіла ў Ашмянскі павет. У 1686 годзе падкормiй Ф. Я. Пац перадаў частку валоданьняў віленскім бенедыктынкам, якія пабудавалі ў Казянах царкву. З канца XVIII стагодьдзя Казяны знаходзіліся ў валоданьні графаў Мануццы. За падтрымку апошнімі Тарговіцкай канфедэрацыі 1792 года і расійскіх войскаў маёнтак канфіскавалі паўстанцы Тадэвуша Касьцюшкі, аднак пасьля задушэньня паўстаньня ў 1794 годзе яго вярнулі былым уладальнікам.

Царква сьвятога Духа

У вёсцы можна ўбачыць Сьвята-Духаўскую праваслаўную царкву 1895 года пабудовы.

Каардынаты: 55.29884, 26.85321