Браслаўскі раён

Мяжаны

Мяжаны – вёска каля возера Сіта, у 20 кіламэтрах на захад ад Браслава, недалёка ад латвійскай мяжы. Галоўнымі славутасьцямі вёскі з’яўляюцца мязанский валун і касьцёл.

Касьцёл Маці Божай Анёльскай

Першы вядомы касьцёл пад тытулам Маці Божай Анёльскай быў драўляны, будаваўся на працягу 1923–1928 гадоў па праекту віленскага архітэктара Ю. Клоса. У пабудове былі выкарыстаны характэрныя народныя рысы, уласьцівыя драўляным збудаваньням гэтай мясцовасьці.

Касьцёл згарэў у 1985 годзе ад удару маланкі. Новы, цагляны касьцёл у формах, блізкіх да арыгінальных, пабудавалі на месцы згарэлага ў 1992 годзе.

Каардынаты: 55.64964, 26.77025