Мiлю́нцы, яны ж Пеліканы – невялікая вёска ў трохстах м’трах на паўночны ўсход ад возера Пеліканы.
Касьцёл Сьвятога Апостала Якуба
Неагатычны касьцёл пабудаваны з цэглы ў 1907 годзе. Пасьля Другой сусьветнай вайны сьвятыню ў вернікаў адабралі і ў 1949–1990 гадах прызначылі спачатку пад склад збожжа, пасьля пад склад штучных угнаеньняў, сьвінарнік, потым – пад гаражы.
Касьцёл быў адбудаваны ў 1990–1994 гадах. Рэкансэкраваны 29 чэрвеня 1994 годзе кардыналам Казімірам Сьвёнтэкам.
Каардынаты: 55.52882, 26.76111