Докшыцкі раён

Бягомель

Упершыню Бягомель згадваецца ў 1582 годзе як вёска на тэрыторыі маёнтка Воўча, калі біскупскі ўраднік Матыс Сасноўскі нечакана разрабаваў двор у маёнтку Ваўча і, прыхапіўшы сабраныя падаткі, уцёк у сяло Мсціж. Пры гэтым Сасноўскі зьвярнуўся ў суд са скаргай на жыхароў сяла Бягомель, якія нібыта напалі на яго і разрабавалі ягоны дом.

Тапонім «Бягомель» утварыўся ад слова «бег» і, відаць, першапачаткова азначаў паселішча або сховішча, прытулак для зьбеглых.

Царква ўсіх сьвятых (рэшткi)

Яшчэ ў пачатку XX стагодьдзя ў Бягомлі iснавала царква Усіх Сьвятых, але дзmве вайны яе не пашкадавалі.

Каардынаты: 54.738823, 28.058697

У пачатку мінулага стагодьдзя царква выглядала вось так:

Славутасьцю Бягомля з’яўляецца і самалёт-помнік, усталяваны на ўезьдзе ў горад.

Самалёт-помнік партызанскаму аэрадрому

Каардынаты: 54.729459, 28.065544