Докшыцкі раён

Сiтцы

Сiтцы – вёска, што знаходзіцца за 19 кілямэтрах на захад ад Докшыцаў.

У XVII стагодьдзі ў Сітцах існавала ўмацаваная сядзіба або замак, якая належыла спачатку Бжастоўскім, а з канца XVIII стагодьдзя перайшла Дамейкам, сваякам вядомага Ігната Дамейкі, нацыянальнага героя Чылі. Каля 1830 года стары сядзібны дом, ад якога захаваліся чатыры калёны, быў зьнішчаны пажарам, а замест яго пабудаваны драўляны сядзібны дом з 12 пакоямі і аранжарэяй, якія былі зьнішчаны падчас Другое сусветнае вайны.

Царква сьвятога Георгiя

Цагляная Сьвята-Георгіеўская царква была пабудаваная ў 1913 годзе на месцы папярэдняга драўлянага храма.

Каардынаты: 54.923305, 27.536959