Дрысенскi (Верхнядзьвінскі) раён

Дрыса (Верхнядзьвiнск)

Дрыса – гістарычны горад беларускай Полаччыны. У 1962 году савецкія ўлады «па просьбе жыхароў горада» перайменавалі Дрысы ў Верхнядзьвінск па прычыне надуманай немілагучнай назвы горада. Хоць на самой справе тапонім «Дрыса» зыходзіць ад балта-фінскага слова «driksne» (рака).

Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі

Касьцёл Нараджэньня Панны Марыі быў узьведзены ў горадзе ў 1809 годзе, а ў 1867 яго перабудавалі, у выніку чаго ён атрымаў сваё цяперашняе аблічча.

Каардынаты: 55.782487, 27.934327

Царква Сьвяцiцеля Мiкалая Цудатворцы

Сьвята-Мікалаеўская царква пабудавана ў Дрысе ў 1819 годзе.

Каардынаты: 55.784308, 27.933962

Фотазамалёўкi Заходняе Дзьвiны.