Дрысенскi (Верхнядзьвінскі) раён

Сар’я

Сар’я – адзін з самых аддаленых ад Менска населеных пунктаў краіны. Але тут знаходзіцца адзін з галоўных шэдэўраў беларускай нэаготыкі, убачыць які проста абавязкова.

Здаўна Сар’я належыла Сапегам, а пасьля 1839 года маёнтак перайшоў Ігнату Лапацінскаму, вядомаму гісторыяй свайго каханьня да жонкі Марыі.

Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы (былы касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі)

17 красавіка 1851 года Марыя Лапацінская памерла. Ігнат глыбока перажываў сьмерць каханай жонкі і вырашыў пабудаваць побач зь яе магілай храм. Архітэктарам быў абраны Густаў Шахт, які і збудаваў храм у 1852–1857 гадах. Вестка пра тое, што ў Сар’е пабудавалі недазволеную каталіцкую капліцу, хутка дасягнула царскіх вушэй, неўзабаве пасля чаго ў Сар’ю прыбыла камісія з мэтай разабрацца з вальнадумцамi, пасьля чаго храм меркавалася разбурыць. Але прыгажосьць, што адкрылася перад членамі камісіі, валодала такой сілай, што выдаць адпаведны ўказ тая не адважылася. Абмежаваліся толькі адабраньнем касьцёла і перадачы яго праваслаўным, пасьля чаго храм асьвяцілі ў гонар Усьпення Прасвятой Багародзіцы. Афіцыйна: ў 1865 годзе касьцёл быў канфіскаваны ўладамі «па прычыне яго прыгажосьці» і перададзены праваслаўным.

Каардынаты: 55.915181, 27.887167

Улетку 2013 года была адноўлена брама, якая вядзе ў сядзібу Лапацінскіх. Калёны былі капітальна рэканструяваны, а над уваходам з’явіўся радавы герб Лапацінскіх.