Глыбоцкі раён

Мнюта 2-ое (Задарожжа)

На ўсходнім беразе ракі Мнюта, побач з возерам Мнюта размясьцілася дзве вёсачкі з такой жа назвай. Толькі чамусьцi ім далі два нумары: №1 і №2. Тут гаворка пойдзе пра тое Мнюта, якое Другое.

Касьцёл Найсьвяцейшай Марыі Панны Ласкавай

У вёсцы знаходзіцца нэагатычны касьцёл Найсвяцейшай Панны Марыі, пабудаваны ў 1910 годзе. У некаторых крыніцах гэты касьцёл адносяць да суседняй вёсцы Задарожжа, хоць тэрытарыяльна ён знаходзіцца на паўночнай ўскраіне вёскі Мнюта 2-е. У Задарожжы можна ўбачыць пахаваньнi польскіх жаўнэраў савецка-польскай вайны 1919-1920 гадоў, а таксама сядзібу Пяркоўскiх.

Каардынаты: 55.263962, 27.952009