Глыбоцкі раён

Празарокi

Празарокі – даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны. Упершыню пра яго згадваецца ў пачатку XVI стагодьдзя як пра маёнтак Вялікіх Князёў. У 1523 годзе Вялікі Князь Жыгімонт Стары перадаў Яну Корсаку тутэйшых сялян. З часу свайго заснаваньня паселішча ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводства.

Вядомыя Празарокі таксама як месца пахаваньня Ігната Буйніцкага, знакамітага беларускага актора, рэжысёра, тэатральнага дзеяча, заснавальніка першага прафесійнага нацыянальнага беларускага тэатра.

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі

Першы каталіцкі касьцёл у Празароках быў пабудаваны ў 1698 годзе з дрэва і асвечаны ў гонар Унебаўзяцьця Панны Марыі. Праз некаторы час пры ім быў заснаваны кляштар францiшканаў, а касьцёл стаў кляштарным. У пачатку XVIII стагодьдзя драўляны храм і кляштарныя пабудовы цалкам згарэлі. Новы храм быў пабудаваны ў 1721 годзе, у 1797 годзе быў адноўлены і кляштар.

14 жніўня 1892 гады новы моцны пажар у мястэчку зьнішчыў храм і ўсе касцёльныя пабудовы. У 1896 годзе быў атрыманы дазвол на будаўніцтва новага касцёла. 12 жніўня 1899 года біскуп Звяровiч асьвяціў краевугольны камень пад будаўніцтва храма. Храм быў пабудаваны з цэглы ў нэараманскім стылі ў 1899–1907 гадах. Асьвячэньне адбылося 14 кастрычніка 1907 года.

У 1950 годзе касьцёл была зачынены, у будынку было ўладкавана збожжасховішча. У 1989 годзе касьцёл быў вернуты каталіцкай царкве, і пасля рэстаўрацыі храм быў паўторна асьвечаны.

Каардынаты: 55.296464, 28.219243

Царква Святых апосталаў Пятра й Паўла

У 1909 у Празароках пабудавалі праваслаўную царкву і асьвяцілі яе ў гонар сьвятых Пятра і Паўла. Архiтэктурны стыль царквы вызначаецца як сінадальны кірунак рэтраспектыўна-рускага стылю.

Каардынаты: 55.294076, 28.214275