Мёрскі раён

Iдолта

Ідолта – вёска на беразе аднайменнага возера ў 14 кілямэтрах на поўнач ад Мёраў.

Ідолта вядомая з XVI стагодьдзя, першапачаткова яна належала роду Рудамінаў-Дусяцкiх. C 1725 па 1824 годы яна належыла роду Сапегаў. У 1824 годзе Ідолту купілі судьдзя Язэп Мілаш і ягоны сын Яўген.

Капліца-пахавальня Мілашаў

Інфармацыя ад ксяндза Сяргея Сурыновіча: «Паміж сабой вёскі Ідолта і Милошава зьвязаныя драўляным мастком, які перакінуўся з берага на бераг у самым вузкім месцы возера, на «пярэсмыку». Там, на Iдолцкiv беразе, на паўвостраве, акружаная кальцом стогадовых ліп, знаходзiцца капліца, фамільная пахавальня Мілашаў. Пабудаваная яна была ў 1862 годзе Яўгенам Мілашам ў знак смутку па заўчасна памерлай каханай жонцы. У савецкія часы перажыла капліца пару прыніжэньня і гвалту, калі ў яе беласьнежных сценах захоўвалі ўгнаеньні, а чарапамі з разрабаваных трунаў мясцовыя клоўны гулялі ў футбол».

Захаваліся ўспаміны пра Яўгена Мілаша, напісаныя шляхціцам Зыгмунтам Гузам, уладальнікам двара Канстаньцінава каля Друі: «Быў гэта чалавек сьціплы, працавіты. Пакінуў пасьля сябе найлепшыя ўспаміны сярод мясцовага люду. Сялян сваіх шанаваў, ніколі зь імі спрэчак не меў. Дзякуючы яго гаспадарлівасьці сяляне Мілошаўскай воласьці былі багацейшыя за іншых. Ўнукі тых сялянаў скончылі ня толькі сярэднюю школу, але і вучыліся ў вышэйшых. Між іх былі сьвятары, дактары, вайскоўцы. Многія зь іх загінулі падчас сусветных войнаў, на Салаўках або ў Катыні падчас сталінскіх рэпрэсіяў».

Пасьля рэстаўрацыі апошніх гадоў капліца вярнула свой першапачаткован аблічча.

Каардынаты: 55.717199, 27.573159

Касьцёл мацi Божай Шкаплернай

У самой вёсцы размешчаны касьцёл, які некаторыя крыніцы памылкова называюць касьцёлам Беззаганнага Зачацця Найсьвяцейшай Панны Марыі. Касьцёл мацi Божай Шкаплернай у стыле мадэрн быў пабудаваны ў міжваенны перыяд палякамі з 1937 па 1939 гады.

Каардынаты: 55.710206, 27.577941