Мёрскі раён

Мёры

Мёры – даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны (частка Віленшчыны). У пісьмовых крыніцах пра паселішча ўпершыню згадваецца ў 1633 годзе, як аб маёнтку Мярэя ў Браслаўскім павеце.

Існуе некалькі меркаваньняў адносна паходжаньня тапоніма «Мёры». Акрамя гэтага, існуе некалькі народных паданьняў. Першае зь іх тлумачыць тапонім вялікім «морам», ад якога памёрла ўсё насельніцтва места (Мёры – ад слоў «Мерц, памерці»). Іншая легенда зьвязвае назву паселішча з ракой Мярыцай, якая пазначала мяжу паміж двума ваяўнічымі княствамі. Акрамя гэтага існуе згадка пра тое, што людзі жылі тут доўгі час мiрам, – адкуль нібыта пайшла назва Міры. Таксама існуе паданьне пра князя Меры і ягонай жонцы Мярыцы. Увогуле, жадаючыя могуць выбіраць легенду, якая больш да спадобы…

У 1621 годзе ўладальніца маёнтка Н. Мірская заснавала тут царкву. З 1644 года тут існаваў манастыр, які ў 1690 годзе М. Мірскі перадаў грэка-каталікам. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гадоў паселішча спустошылі маскоўскія захопнікі.

У 1728 годзе ў Мёрах быў заснаваны кляштар рэгулярных канонікаў, пры якім дзейнічаў касьцёл. Пасля задушэньня вызваленчага паўстаньня 1830 года расейскія ўлады кляштар ліквідавалі. Існавалі таксама планы адабраць і храм, але яны не былі рэалізаваныя.

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі

Паводле некаторых зьвестак, першы касьцёл у Мёрах зьявіўся яшчэ ў XVI стагодьдзi. З 1728 году ў мястэчку дзеяў кляштар канонікаў рэгулярных. У 1691 годзе ў Мёрах збудавалі драўляны касьцёл, які дзейнічаў да 1862 года. Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Мёры апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830–1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар.

У 1907 годзе на месцы драўлянай капліцы збудавалі новы касьцёл з чырвонай цэглы па праекце віленскага архітэктара Антонія Філіповіча-Дубовіка.

Па Другой сусьветнай вайне ў 1951 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл і прыстасавалі яго пад склад збожжа, але аддалі вернікам ужо ў 1956 годзе.

Каардынаты: 55.614582, 27.629915.

Да дажынак, якія прайшлі на пачатку 2020-х гадоў скульптура Панны Марыі з дзіцём на руках каля ўвахода ў касьцёл.

Выгляд касьцёла ўвечары

Погляд на ўязную браму з боку ўваходу ў касцёл


Погляд на касьцёл з боку апсыды

Каталіцкая царква, як вядома, вельмі дрэнна ставіцца да абортаў, хай нават і па медыцынскіх меркаваньнях. Побач з касьцёлам у Мёрах знаходзіцца бальніца, дзе гэтую працэдуру можна ажыццявіць. Ня ведаю, ці зьвязаныя гэтыя факты адзін з адным, але ў раёне апсыды сабора знаходзіцца помнік ненароджанаму дзіцяці скульптара Аляксандра Дранца.

Колiшнi радзiльны дом (колшшняя плябанiя)

Адрас: вулiца Кiрава, 5 (трэба ўдакладнiць).

Скульптура Панны Марыі

Раней скульптура Найсьвяцейшай Панны Марыі знаходзілася перад уваходам у касьцёл, але ў пачатку 2020-х гадоў яе перанесьлі на набярэжную Мёрскага возера.

Лодкавая станцыя i прычал

ЗАГС

Адрас: вулiца Кiрава, 44.

Пляц Ленiна

Цэнтар культуры i народнай творчасьцi

Выпускнiкi

Вулiца Камунiстычная. Райаддзел адукацыi, МПЗ

Пляц Свабоды

Царква Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ў Влахерне

Нядаўна ў Мёрах з’явілася і праваслаўная царква. Паводле інфармацыі інтэрнэт-крыніцаў, пры будаўніцтве гэтай царквы былі выкарыстаныя бярвеньні разабранай ў 1980-х гадах у суседняй вёсцы Більдзюгі драўлянай сынагогі.

Каардынаты: 55.624593, 27.609450

Мёрскае возера ўвечары