Мёрскі раён

Вадаспад на рацэ Вята

Вадаспад на рацэ Вята

Гэты рукатворны вадаспад знаходзіцца каля вёскі Пруднікі.

У XIX стагодьдзі тут стаяў вадзяны млын. Да гэтага часу на беразе можна ўбачыць рэшткі яго канструкцыі. У сярэдзіне XX стагодьдзя рака забясьпечвала электрычнасьцю суседнія населеныя пункты. Для павелічэньня магутнасьці ГЭС збудавалі штучны вадаспад двухмятровай вышыні. Дзейнічала электрастанцыя нядоўга, у 60-ыя гады яна прыйшла ў заняпад.

Калі ехаць да вадаспаду на машыне, то яе лепш пакінуць у вёсцы Пруднікі, адтуль пехам рухацца па сцяжынцы на ўсход ад вёскі. Ісьці каля паўтара кіляметры ўздоўж каляіны, гэта каля 18 хвілінаў. Дайшоўшы да кропкі 55.757906, 27.610757, трэба пагарнуць на паўночны ўсход (налева). Ад гэтай кропкі да вадаспаду – яшчэ 500 мэтраў.

Каардынаты: 55.760184, 27.617068.