Пастаўскі раён

Груздава

Груздава – вёска каля ракі Аржоўкі, даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Паходжаньне тапоніму «Груздава» мясцовыя жыхары выводзяць ад грыбоў груздоў. Аднак больш імавернай выглядае вэрсія пра ўтварэньне назвы паселішча ад слова «груд» – «узгорак», «курган», што добра стасуецца з рэльефам мясцовасьці: цэнтральная частка вёскі ўзвышаецца над ваколіцамі на 15–20 мэтраў.

Царква Раства сьвятога Яна Прадцечы

У Груздаве можна ўбачыць царкву сьвятога Яна Прадцечы, пабудаваную ў 1875 годзе ў сталi расейская цааркоўнай эклектыкi.

Каардынаты: 55.014624, 27.009968.

Здымкi царквы па стане на 2019 года, калi  яна знаходзілася на рэканструкцыі. У той час яе купал выглядаў, быццам захутаны не тое шалікам, не тое убраны каронай…