Пастаўскі раён

Рымкi

Вёска Рымкi знаходзіцца літаральна за кілямэтар ад ажыўленай трасы, але патрапіць у яе няпроста, паколькі яна закінутая, і мост, які вядзе да яе наўпрост, быў разабраны за непатрэбнасьцю. Каб трапіць у вёску, прыйдзецца даволі доўга кружыць па навакольлі.

Заўсёды сумна назіраць закінутыя вёскі, якіх у Беларусі, нажаль, нямала. Асабліва ў Віцебскай і Магілёўскай абласьцях. Асаблівага жаданьня заязджаць туды ня ўзнікае. Акрамя выпадкаў, калі мы пра гэта не ведаем. Так адбылося, калі мы шукалі Дабравешчанскую царкву ў Рымках. Як высьветлілася на месцы, Рымкi спасьціг лёс многіх іншых вёсак, што да сёньняшняга дня не дажылі. І віной таму не вайна і не Чарнобыль. Проста ўсё ў гэтым сьвеце сьмяротна. На жаль, часам паміраюць і населеныя пункты.

Сьвята-Дабравешчанская царква

Сьвята-Дабравешчанская царква ў рэтрасьпектыўна-расейскiм стыле была пабудаваная ў Рымках у 1880 годзе.

Каардынаты: 55.309083, 27.259128