Калегіюм езуітаў
Калегіюм ў Полацку быў заснаваны ў 1580 годзе як сярэдняя навучальная ўстанова езуітаў. У гэтым жа годзе на высьпе Дзьвіны быў пабудаваны будынак калегіюму. У 1-й палове XVII стагодзьдзя пасьля пажару быў пабудаваны драўляны касьцёл сьвятога Стэфана і будынкі калегіюма і вучэльні на новым месцы паміж Верхнім замкам і пасадам.
Калегіюм паступова разьвіваўся да 1772 года, калі пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай усходняя частка Беларусі была далучаная да Расейскай імпэрыі. У ліку далучаных да Расеі гарадоў быў і Полацак. Праз год пасьля гэтай падзеі дзейнасьць ордэну езуітаў была забароненая рашэньнем папы рымскага. Аднак Кацярына II дадзенае рашэньне не падтрымала і на тэрыторыі імпэрыі езуіты працягнулі сваю дзейнасьць. Полацак фактычна стаў іхнай сталіцай. Больш за тое, з 1777 годзе пры Полацкім калегіюме быў адкрыты адзіны ў тагачаснай Эўропе езуіцкі навіцыят (установа для падрыхтоўкі манахаў).
Пры калегіюме ствараўся і найбуйнейшы кнігазбор гораду. Бібліятэка Полацкага езуіцкага калегіюму стала адным з цэнтраў інтэлектуальнага жыцьця Беларусі, была прадметам пастаяннага клопату полацкіх езуітаў. Пры калегіюме дзейнічала друкарня.
У 1812 годзе калегіюм пераўтвараецца ў езуіцкую акадэмію навук і прыраўноўваецца да ўнівэрсытэту. 12 студзеня расейскі імпэратар Аляксандар I у выніку намаганьняў сьвецкіх колаў Беларусі выдаў указ пра адкрыцьцё ў Полацку вышэйшай навучальнай установы. 10 чэрвеня адбылося адкрыцьцё Полацкай акадэміі. Са сьценаў акадэміі пачалі свой шлях гісторык і архэоляг Канстанцін Тышкевіч, астраном і філёзаф Юзаф Накцыяновіч, пісьменьнікі Юзаф Масальскі і Ян Баршчэўскі, жывапісец Валянцін Ваньковіч. Навучальныя ўстановы на захопленых Расеяй землях рабіліся асяродкамі апазыцыі калянізатарам. Расейскія ўлады адчулі небясьпеку і ў сакавіку 1820 году зачынілі акадэмію. Некалькі тысячаў тамоў акадэмічнай бібліятэкі вывезьлі ў Расею.
У былым калегіюме з 1835 года разьмясьціўся Полацкі кадэцкі корпус. Да заходняга крыла галоўнага будынка далучаецца новая частка, узьведзены дом дырэктара і 6 службовых будынкаў. Плошчу перад калегіумам ўпрыгожваў касmцёл сmвятога Стэфана.
Рынак. Езуiцкi калегiюм. Напалеон Орда. 1875–1876
У студзені 1964 года касьцёл сьвятога Стэфана і частка калегіюма былі ўзарваны. Пасьля разбурэньня атрымалася каля 50 тысячаў кубічных мэтраў «добраякаснай цэглы і шчэбня, якія прадпрыемствамі і насельніцтвам на працягу году былі выкарыстаны на добраўпарадкаваньне гораду». «За добра выкананыя працы па абрушэньні будынку кадэцкага корпусу ў горадзе Полацку» ўдзельнікам акцыі была аб’яўлена падзяка, двое зь іх узнагароджаны ганаровымі граматамі гарвыканкама.
На месцы зруйнаваных будынкаў у 1976–1979 гадох узьведзены «прэстыжны» дзевяціпавярховы жылы дом для правінцыйнай эліты. Ад калегіюма, схаванага за гэтай плоскай каробкай «з вушамі», захаваліся ў катастрафічным стане толькі паўднёвая частка галоўнага корпуса і заходняе крыло.
У 2005 годзе комплекс будынкаў былога калегіюма быў рэканструяваны і перададзены Полацкаму дзяржаўнаму ўнівэрсытэту. Сучасны Полацкі ўнівэрсытэт імкнецца да пераемнасьці з традыцыямі калегіюма і акадэміі езуітаў.
Каардынаты: 55.4861804, 28.763462
Раней пры кляштары знаходзіўся найпрыгажэйшы касьцёл сьвятога Стэфана, збудаваны ў 1738 годзе і ўзарваны камуністамі ў 1964 годзе. Сёньня існуюць толькі невялікія фрагмэнты падмурка, якія засталіся ад касьцёла. Хочацца думаць, што ў сёньняшнiх уладаў горада хопіць мужнасьці і сілаў аднавіць сьвятыню. Тым больш, што прэцэдэнт створаны: цэнтар Віцебска амаль цалкам адноўлены з руінаў, пакінутых Саветамі, менавіта за апошнія дваццаць гадоў. Але там гаворка ідзе пра аднаўленьне праваслаўных помнікаў. З каталікамі цяперашнія ўлады, падобна, сябруюць не асоба. Напэўна, для аднаўленьня каталіцкіх святынь трэба дабраславеньне самога патрыярха, а ці будзе яно атрымана – пытанне яшчэ тое.
Забудова цэнтра горада
Помнік героям вайны 1812 года
24-метровы чыгунны манумэнт у самым цэнтры горада – адноўленая копія помніка, узведзенага ў 1850 годзе па праекце архітэктара Фіксэна і разабранага ў 1932 годзе па рашэньню савецкіх уладаў.
Каардынаты: 55.485671, 28.767263
Будынак епархiяльнага ўпраўленьня
Шэрагавая жылая забудова Полацка захавалася ў выглядзе асобных дамоў на плошчы Свабоды, па вуліцах Горкага, Замкавай, Леніна і іншых. Для іх ўласьцівая архітэктура барока, клясіцызм і эклектыкі.
Былая вадацяжная вежа
У адрэстаўраваным будынку былой вадацяжнай вежы зараз знаходзіцца Прыродна-экалягічны музей.
Каардынаты: 55.488755, 28.771657
Пажарнае дэпо
Пажарнае дэпо было пабудаванае ў Полацку ў 1927 годзе.
Каардынаты: 55.485849, 28.772613
Некалькi замалёвак цэнтра места.