Манастыр i Сабор Божага Яўленьня
Манастыр Божага Яўленьня заснаваны ў XVI стагодьдзi, ён з’яўляўся цэнтрам праваслаўнага полацкага брацтва. Уключаў царкву Божага Яўленьня і жытловы корпус (цяпер выкарыстоўваецца пад музэй). У пачатку XVII стагодьдзя будынкі манастыра згарэлі. Паводле некаторых зmвестак, галоўная манастырская царква згарэла ў 1682 годзе і замест яе пабудавана капліца; пасля пажару 1757 года на сродкі жыхароў у 1761 годзе пачалося аднаўленьне храма, былі напалову ўзьведзеныя сьцены, але праз год яны iзноў згарэлі. У 1779 годзе будаўніцтва царквы было завершана, у далейшым яна неаднаразова перабудоўвалася.
Пасля наведвання ў 1780 годзе Полацка Кацярынай II было выдзелена 35.221 рублёў на ўпарадкаваньне манастыра. У 1782 годзе архітэктар Дж. Кварэнгі распрацаваў праект яго расшырэньня: прадугледжвалася раскрыцьцё кампазіцыі ансамбля будынкаў уздоўж вуліцы Вялікай (сучасная вуліца Леніна). У 1782–1785 гадох з захаду ад царквы на месцы драўлянага будынка брацкай школы, у якой ў 1656–1659 гадох выкладаў Сімяон Полацкі, быў узьведзены новы корпус: у ім знаходзіліся кельлі манахаў, пакоі ігумена і две цёплыя царквы — Эўфрасіньнеўская і Кацярынінская. З усходу ад царквы ў пачатку XIX стагодьдзi пабудаваны «эканамічны дом», у якiм з 1835 году знаходiлася мужчынскае духоўнае вучылішча, на сёньня яно не захавалася.
У 1784–1791 гадзх і 1812–1819 гадох у жытловым корпусе размяшчалася народнае вучылішча, у 1792–1812 гадох – багадзельня. У 1959 годзе на будынку манастыра ўстаноўлена мемарыяльная дошка Сімяону Полацкаму.
У 1970-я гады будынак манастыра рэстаўрыраваны, выкарыстоўваўся як жытловы дом. У Богаяўленскай царкве пасля рэстаўрацыі з 1981 годзе размяшчалася карцінная галерэя.
Каардынаты: 55.483861, 28.768575.


Напярэдадні Вялікадня ў горадзе паўсюль можна ўбачыць чэргі на асвячэньне велікодных кулічоў, яек і іншай ежы. У тым ліку і перад уваходам у Богаяўленскі манастыр.


Iнтэр’эры Богаяўленскай царквы






Пляц Свабоды
Помнік героям вайны 1812 года
24-метровы чыгунны манумэнт у самым цэнтры горада – адноўленая копія помніка, узведзенага ў 1850 годзе па праекце архітэктара Фіксэна і разабранага ў 1932 годзе па рашэньню савецкіх уладаў.
Каардынаты: 55.485671, 28.767263.



Праспэкт Скарыны
Праспэкт Скарыны, 1


Праспэкт Скарыны, 3

Праспэкт Скарыны, 7


Праспэкт Скарыны, 9

Помнік Сімяону Полацкаму
Каардынаты: 55.485387, 28.773458. Адрас: праспэкт Францiшка Скарыны, 9… 11.


Праспэкт Скарыны, 9

Iнсталяцыя «Геаграфiчны цэнтар Эўропы»
Праспэкт Францiшка Скарыны, 11-13.

Гатэль «Дзьвіна»
Адрас: праспэкт Францiшка Скарыны, 13.


Скульптура «Карабель»
Адрас: праспэкт Францiшка Скарыны, 13

Помнік літары «Ў»
Каардынаты: 55.485101, 28.770675. Адрас: праспэкт Францiшка Скарыны, 20.

Вулiца Энгельса
Пажарнае дэпо
Пажарнае дэпо было пабудаванае ў Полацку ў 1927 годзе.
Каардынаты: 55.485849, 28.772613. Адрас: вулiца Энгельса, 8.


Помнік Андрэю Альгердавічу
Каардынаты: 55.484146, 28.771795. Адрас: вулiца Энгельса, 3.


Царква Покрыва Прасьвятой Багародзіцы
Сьвята-Пакроўскі храм быў пабудаваны ў 1781 годзе і першапачаткова з’яўляўся могілкавай царквой Богаяўленскага манастыра. У 1804 годзе царква была абвешчаная саборнай, яна выконвала ролю кафедральнага храма.
Падчас пажару 1900 года Сьвята-Пакроўская царква згарэла. Палачане пачалі збіраць сродкі на аднаўленьне храма. Праз пяць гадоў пасля пажару 21 траўня1905 года быў закладзены падмурак новай Сьвята-Пакроўскай царквы, на гэты раз каменнай. Да пачатку Першай сусьветнай вайны цагляны храм быў, верагодна, ужо выбудаваны.
У пачатку 30-х гадоў XX стагодьдзя Сьвята-Пакроўская царква была зачынена савецкай уладай. Служыцелі храма былі падвергнуты рэпрэсіям. Пасля вызваленьня Полацка ад нацыстаў у 1944 годзе ў будынку храма была адкрыта цукерачная фабрыка. У 60-я гады XX стагодьдзя адбыўся пажар, падчас якога будынак царквы моцна пацярпеў. У 1967 году абгарэлыя сцены храма былі разабраныя.
У 1991 годзе грамадскасьцю Полацка быў узьнята пытаньне аб аднаўленьні храма. Работы былі пачатыя ў 1997 годзе, адноўлены ў 2003 годзе. У кастрычніку 2004 года адбылося адкрыцьцё і асвячэньне адноўленага храма.
Каардынаты: 55.483290, 28.784197.


Царква стараверская Успенская
Сьвята-Усьпенская царква – мураваны стараверскі праваслаўны храм. Ён быў пабудаваны ў 1998 годзе з цэглы на вуліцы Гагарына, на правым беразе ракi Заходняя Дзьвіна.
Каардынаты: 55.483544, 28.794528.

Некалькi замалёвак цэнтра места


⟵ Папярэдняя частка. Частка 3
Вулiцы Ленiна, Талстога, Скарыны


