Шумілінскі раён

Лясковiчы

Лескавічы – вёска ў складзе Сьветласельскага сельсавета. У 1954–1973 гадох – цэнтар Лескавіцкага сельсавета. Вёска знаходзіцца за 6 кiлямэтраў на паўднёвы ўсход ад Шуміліна. Лескавічы стаяць на паўночным беразе аднайменнага возера, якое належыць да басэйна ракі Сечна, прытоку Заходняй Дзьвіны.

Насельніцтва па стане на 2010 год складала 207 чалавек.

Лескавiчы адзначаны на мапе Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага з канца XIV стагодзьдзя. З 1776 года – у складзе Віцебскай правінцыі Полацкай губэрні расейскай імпэрыі, з 1796 года – у складзе Віцебскага павета Віцебскай губэрні.

Царква сьвятога Сергiя Раданескага

Царква ў імя святога прападобнага Сергія Раданескага пабудавана ў Лескавічах на мяжы XIX–XX стагодьдзя з цэглы і бутавага каменю. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-расейскага стылю.

Каардынаты: 55.248974, 29.639569.

Сядзiба Хлудзiнскiх. Рэшткi гаспадарчых забудоваў

Лескавіцкая сядзіба – рэшткі палаца-паркавага комплекса пачатку XX стагодьдзя. Пабудаваў сядзібу Ігнат Хлюдзінскі, які ў 1845 годзе набыў маентак Лескавічы ля Віцебска і пераехаў з сям’ёй.

Выгляд сядзiбнага дому пра стане на 1914 год

Замак будаваўся ў першай палове XX стагодьдзя (1912–1913) па індывідуальнаму праекту, зробленаму па замове гаспадара маёнтка архітэктарам Бэйлі Скотам і уяўляў сабой спалучэньне двух архітэктурных стыляў сярэднявечча палаца-замкавага і палаца-паркавага. Замак будаваўся на месцы папярэдняга сядзібнага дома з вялікім садам з боку возера. У самай нізкай кропцы саду, дзе ён злучаўся з лесам, Скот заснаваў другі будынак (невялікі, але двухпавярховы). Мяркуецца, што жытловыя памяшканьні замка мелі добра абдуманы інтэр’ер. Спальня была выкананая ў розных адценьнях зялёнага (колеру спакою і цішыні).

Насупраць замка былі пасаджаныя шыракалісныя дрэвы: ліпы, клёны, дубы, якія захаваліся да нашых дзён. Працягам палацава-замкавага комплексу з’яўляецца ліпавая алея, якая вядзе ўніз ад замка да цаглянай двухпавярховай будавіны, дзе пасьля працяглых прагулках па наваколіцах адпачывалі гаспадары. Тут знаходзілася яшчэ адна прыгажосьць – сасновы парк, які непасрэдна вёў на бераг возера.

Координаты: 55.248494, 29.632124.