Шумілінскі раён

Шумiлiна

Шуміліна – мястэчка каля ракі Чарніцы, адміністрацыйны цэнтар Шумілінскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год складала 7.525 чалавек. Знаходзіцца за 40 кiлямэтраў на захад ад Віцебску. Чыгуначная станцыя на лініі Віцебск ў Полацак, праз Шумiлiна праходхяць аўтамабільныя дарогі на Віцебск, Полацак, Бешанковічы, Гарадок.

Тапонім «Шуміліна» мае патранамічнае паходжаньне — ад прозьвішча Шуміла. У ХVІ стагодзьдзі на месцы сучаснага паселішча знаходзіліся «Шумілавы мшары»: нізіннае, імшанае месца.

Упершыню Шуміліна ўпамінаецца ў ХІХ стагодьдзi як вёска Ловаскай воласьці Полацкага павету Віцебскай губэрні. На 1866 год тут было 5 двароў і 13 будынкаў. Па пракладаньні Рыска-Арлоўскай чыгункі ў 1866 годзе Шуміліна хутка стала мястэчкам, у якім зьявілася чыгуначная станцыя Сіроціна (з 22 траўня 1962 году – Баболіна).

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шуміліна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Шуміліна вярнулі ў склад БССР, дзе яно стала цэнтрам Сіроцінскага раёну. У 1938 годзе Шуміліна атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 году да 23 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 1962–1966 гадох Шуміліна ўваходзіла ў склад Віцебскага раёну.

Касьцёл Маці Божай Фацімскай

Касьцёл Маці Божай Фацімскай размешчаны на ўсходняй ускраіне Шуміліна, гэта прыклад сучаснай авангарднай архітэктуры. Цагляны храм быў пабудаваны ў 2001 годзе на падставе няскончанага будынка клюба і спартыўнай залi. Касьцёл у верасьні 2008 года асьвяціў віцебскі біскуп Уладзіслаў Блін.

Каардынаты: 55.288561, 29.633975.

Перад касьцёлам усталяваны помнік Яну Паўлу ІІ.

Храм сьвяціцеля Мікалая Цудатворцы

Сьвята-Мікольскі храм быў пабудаваны ў Шуміліне ў 1866 годзе – ён быў часткай комплексу чыгуначнай станцыі. Лёс царквы складаўся няпроста: пасля Першай сусьветнай вайны будынак моцна пацярпеў, яго прыйшлося аднаўляць. Аднак богаслужэньні працягваліся нядоўга, паколькі ў 1926 годзе пры савецкай уладзе храм быў зачынены.

У 1944-м царква разабраная нямецкімі войскамі для будаўніцтва бліндажоў у раёне вёскі Сіроціна. Цяпер на месцы храма знаходзіцца прыватны дом.

Адраджэньне Мікольскай царквы пачалося ў 2012 годзе, калі на новым месцы быў закладзены фундамэнт новага храма ў рэтраспектыўна-расейскім стылі.

Каардынаты: 55.300354, 29.618239.

Вулiца Ленiнская

Вулiца Ленiнская, 17

Аддзел адукацыі Шумілінскага Райвыканкама

Адрас: вулiца Ленiнская, 24.

Райвыканкам

Каардынаты: 55.298743, 29.616693. Адрас: вулiца Кароткiна, 10.

Чыгуначная станцыя Шумiлiна

Каардынаты: 55.303405, 29.618391.

Чыгуначная станцыя Шумiлiна. Помнiк Мельнiкаву