Віцебскі раён

Лужасна

Археалягічныя помнікі каля Лужасна сьведчаць пра тое, што людзі жылі тут ужо ў глыбокай старажытнасьці. У XV–XVI стагодзьдзях мясьціна згадваецца як уладаньне вялікіх князёў.

У 1530 годзе Лужасна – цэнтар воласьці ў валоданьні Маладзеняў. У вёсцы існавала царква Сьвятога Мікалая. У Вялікую Паўночную вайну пастоі і праходы войскаў, а таксама эпідэмія спустошылі Лужасна, тут застаўся 1 селянін, а навокал, як пісаў відавочца, толькі магілы ды сьляды былых сядзібаў, якія зарасьлі быльнягом.

Земляробчая школа

Земляробчая школа была пабудаваная ў Лужасне ў другой палове XIX стагодьдзя. Зараз у гэтым будынку размяшчаецца Аграрны каледж.

Каардынаты: 55.253898, 30.139589

Царква Покрыва Прасьвятой Багародзіцы

Царква Усьпення Прасьвятой Багародзіцы (былая Пакроўская царква) – праваслаўная царква, пабудаваная ў 1908 годзе ў рэтраспектыўна-рускім стылі.

Каардынаты: 55.24775, 30.12948