Ру́ба – колiшнi гарадзкі пасёлак за 15 кілямэтраў на паўночны ўсход ад Вiцебска, цяпер уключаны ў склад Віцебска. Размешчаны на рацэ Заходняя Дзьвіна, аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Віцебскам, Гарадком, Суражам. 25 ліпеня 2017 года ўключаны ў рысу горада Віцебска, у Чыгуначны адміністрацыйны раён.
Насельніцтва Рубы па стану на 2018 год складала 7.634 чалавекі.
Упершыню Руба ўпамінаецца ў XIX стагодьдьзя як цэнтар фальварку, у які на 1834 год уваходзілі 4 вёскі Вярхоўскай воласьці Віцебскага павету. У гэты час у фальварку было 144 жыхары. Недалёка знаходзіліся найбольшыя на Дзьвіне парогі, небясьпечныя для суднаў і плытоў.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Руба абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Рубу вярнулі ў склад БССР. На 1926 год у вёсцы было 10 двароў. 31 ліпеня 1970 году Руба атрымала афіцыйны статус гарадзкога пасёлку.
Царква сьвятога пакутнiка Панцеляймона
Да Другой сусьветнай вайны ў пасёлку была невялікая царква, зьнішчаная немцамі ў 1943 годзе.
У жніўні 1996 года ААТ «Даламіт» перадало праваслаўнай суполцы былы клуб у цэнтры вёскі для рэканструкцыі пад царкву. 27 ліпеня 1996 года адбыўся першы малебен і асьвячэньне будынка. Па ўзьвядзеньнi іканастаса 27 верасня 1996 года адбылася першая Боская Літургія. Па стане на 2024 год рэканструкцыя самога храма поўнасцю завершаная. У храме дзейнічае нядзельная школа.
У бабінцы храмавага будынка ў 2010 годзе пачата ўзьвядзенне званіцы.
Каардынаты: 55.298949, 30.306713.



Даламiт
У Рубе знаходзіцца прадпрыемства Даламіт – адзінае ў Беларусі і найбуйнейшае ў Еўропе прадпрыемства па здабычы і перапрацоўцы даламітавай сыравіны. Прадпрыемства заснавана ў 1931 годзе. Перад уваходам на тэрыторыю прадпрыемства ўсталяваны помнік карове. Якое дачыненьне яна мае да прадукцыі прадпрыемства ці да яго самога, высьветліць не ўдалося.




