Віцебск

Частка 02. Вулiцы Суворава, Савецкая, Путна, Чэхава

Вулiца Суворава

Вуліца Суворава пачала фарміравацца ў XIV–XV стагодьдзях. Да XIX стагодьдзя яна насіла назву Ўзгорская (Взгорская). У XVI–XVII стагодьдзях праходзіла па тэрыторыі Ўзгорского замка. У тыя часы на вуліцы размяшчаліся Увядзенская царква і гасьціны двор.

З 1840–1850-х гадах вуліца называлася Афіцэрскім. 13 красавіка 1900 года да 100-годдзя з дня сьмерці А. В. Суворава была перайменавана ў Сувораўскім вуліцу. Тады на вуліцы размяшчалася сынагога, акцызнае кіраваньне, мужчынскае духоўнае вучылішча. У пачатку вуліцы знаходзілася Васкрасенская царква і Ратуша.

Пасьля рэвалюцыі вуліца назвалася «Валадарская», у гонар паплечніка Троцкага Майсея Гольдштейна. На вуліцы знаходзіліся мастацкі тэхнікум, губземаддзел, фабрыка мэталёвыых вырабаў Шэхтара (побач з сынагогай), штаб дывізіі (будынак насупраць сынагогі, цяпер гэта Суворава 30, АУС адміністрацыі Кастрычніцкага раёна).

У пасьляваенны перыяд на вуліцы былі пабудаваныя 2–5-павярховыя дамы. У 2009–2011 гадох ўчастак ад пачатку вуліцы да скрыжаваньня з вуліцай Урыцкага вымашчаны пліткай «пад брук», пасьля чаго стаў пешаходным. На сучаснай вуліцы Суворава практычна цалкам захавалася забудова XIX стагодьдзя і часткова XVIII стагодьдзя.

Вулiца Суворава, 3

Будынак на Суворава, 2 – двухпавярховы будынак з купалам, XIX – пачатку XX стагодьдзяў. Былы мастацкі тэхнікум (1923–1941), з 1951 па 1957 гады фізкультурны тэхнікум, з 1959 году – музычнае вучылішча, з 1964 года – музычная школа, сёньня – Дзіцячая мастацкая школа.

Вулiца Суворава, 3. Скульптура «Віцебскі волат»

Фёдар Махноў – адзін з сусьветна вядомых ураджэнцаў Віцебшчыны: ён лічыцца самым высокім чалавекам плянэты, хоць дакладных зьвестак пра ягоны рост не захавалася. З нагоды 140-годзьдзя асілка ў горадзе усталяваная скульптура «Віцебскі волат» – выява Фёдара Махнова ў натуральную велічыню.

Вулiца Суворава, 2… 10

Вулiца Суворава, 4… 10

Вулiца Суворава, 8… 10

Вулiца Суворава, 12 / Камiсара Крылова, 3

Будынак на Суворава, 12 быў пабудаваны ў 1799 годзе, перабудоўваўся ў 1893. Зараз гэта жылы дом.

Вулiца Суворава, 5

Вулiца Суворава, 7

Вулiца Суворава, 9

Вулiца Суворава, 11

Вулiца Суворава, 15

Вулiца Суворава, 17 / Савецкая, 21

Вулiца Суворава, 19

Вулiца Суворава, 18

Вулiца Суворава, 20

Былы гарадзкі асабняк пабудовы сярэдзіны XIX стагодьдзя. У будынку размяшчаецца рэстаран «Залаты леў».

Вулiца Суворава, 26

Вулiца Суворава, 27

Колiшнi даходны дом.

Вулiца Суворава, 28

Вулiца Суворава, 30

Вулiца Суворава, 36

Вулiца Суворава, 44 / Чэхава, 11

Былое мужчынскае духоўнае вучылішча было пабудаванае ў канцы XIX стагодьдзя. Зараз у гэтым доме размяшчаецца адзін з факультэтаў Віцебскага Дзяржаўнага універсітэта.

Помнiк Уладзiмiру Караткевiчу

Уладзімер Сямёнавіч Караткевіч – беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, клясык беларускае літаратуры. Адна з найбольш яскравых постацяў у беларускае літаратуры другое паловы XX стагодзьдзя. Першы беларускі пісьменьнік, які зьвярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву.

Творчасьць Ўладзімера Караткевіча адрозьніваецца рамантычнай скіраванасьцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным патасам і гуманістычным гучаньнем. Пісьменьнік істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філязофскім зьместам. Найбольш вядомыя такія творы аўтара, як аповесьці «Дзікае паляваньне караля Стаха», «Сівая легенда», раманы «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі», эсэ «Зямля пад белымі крыламі».

Помнік Уладзіміру Караткевічу быў усталяваны ў парку Партызанскай славы імя Міная Шмырава ў 1994 годзе. Аўтарамі помніка з’яўляюцца скульптар І. Казак і архітэктар В. Рыбакоў.

Вулiца Камiсара Крылова

Вуліца Камісара Крылова размешчана ў сярэдзiне гістарычнага цэнтра горада. Вуліца пачынаецца ад вуліцы Суворава, працягваецца 200 мэтраў, і заканчваецца на Усьпенскiм пляцы.

Вуліца Камісара Крылова пачала забудоўвацца ў XVI стагодьдзі. Першапачаткова яна называлася Багародзіцкай, у гонар праваслаўнай царквы Прасьвятой Боджая Мацi, што знаходзілася на Усmпенскай (тады Лысай) горцы.

У XVII стагодmдзі вуліца знаходзілася на тэрыторыі Ўзгорскfuf замка. У XIX стагодmдзі насіла назву Саборная. Пазней – Успенская.

Вулiца Камiсара Крылова, 3

Вулiца Камiсара Крылова, 3 / Суворава, 12

Вулiца Камiсара Крылова, 3а

Вулiца Камiсара Крылова, 6. Дом Кiбардзiна

Ціхан Васільевіч Кiбардзiн – гарадзкі архітэктар Віцебска ў 1890–1917 гадох. Аўтар праектаў мноства гарадскіх будынкаў канца XIX – пачатку XX стагодьдзяў.

У 1890 году Кiбардзiн прыехаў у Віцебск на пасаду малодшага архітэктара будаўнічага аддзяленьня Віцебскага губэрнскага кіраваньня, у красавіку 1890 года быў прызначаны гарадзкім архітэктарам. Працаваў на гэтай пасадзе да 1917 года. Жыў у Віцебску ў пабудаваным каля 1900 годзе на ўласныя сродкі доме на Саборнай вуліцы (цяперашняя вуліца Камісара Крылова, 6).

Ціхан Васільевіч Кiбардзiн быў членам-супрацоўнікам Камітэта Віцебскай Абшчыны Сясьцёр Міласэрнасьці, т.я. безкаштоўна выконваў для яе працы – праект будынка бальніцы, праект перабудовы даху абшчыны.

У 1890 году Кiбардзiн распрацаваў генэральны плян Віцебска. У 1902 годзе пад кіраўніцтвам Кiбардзiна быў створаны яшчэ адзін генэральны плян горада. У ім Ціхан Васільевіч пастараўся наладзіць рэгулярнасьць гарадзкой забудовы і забяспечыць кампактнасць горада. 16 жніўня 1914 года Кiбардзiн прызначаны на пасаду архітэктара пры Віцебскай жаночай Марыінскай гімназіі.

Пасьля рэвалюцыі быў прызначаны павятовым і гарадзкім інжынэрам. У 1920 годзе актыўна супрацоўнічаў з губернскай Камісіяй па ахове помнікаў даўніны і прадметаў мастацтва. У 1923 годзе Кiбардзiн – губ’рнскі архітэктар. У канцы 1920-х пераехаў у Ленінград.

Вулiца Камiсара Крылова, 7… 5

Дом №5 па вуліцы Крылова – будынак былой бальніцы духоўнай семінарыі, ён быў пабудаваны па праекце Ціхана Кибардзiна ў 1908–1910 гадох. Падчас Першае сусьветнае вайны тут, а таксама ў дом №7 размяшчаўся ваенны шпіталь. Зараз тут размяшчаецца музычная школа №4.

Вулiца Полiэхнiчная

Політэхнічная вуліца атрымала сваю назву ад існаваўшага тут з 1919 года да сярэдзіны XX стагодьдзя політэхнічнага тэхнікума (дом №7 па вуліцы Камісара Крылова). Ранейшыя назвы – Гімназічная, Саборная, пасьля рэвалюцыі – Чырвоная горка.

Політэхнічная вуліца мае працягласьць каля 120 мэтраў, ад вуліцы Камісара Крылова да вуліцы Янкі Купалы.

На вуліцы часткова захавалася забудова канца XVIII – пачатку XX стагодьдзяў. У будынку былога корпуса базылянскага манастыра да 2017 года месьцiўся Віцебскі дзяржаўны станкаінструмэнтальны тэхнікум (дом №2). У 1920-х гадах на месцы сучаснага дома 5 размяшчалася электрастанцыя.

Вулiца Полiэхнiчная, 1

Вулiца Янкi Купалы

Вуліца Янкі Купалы працягласьцю каля 300 мэтраў ідзе ад вуліцы Леніна да заапарка і берага Дзьвіны.

Першыя пабудовы на тэрыторыі вуліцы паўсталі ў XVI стагодьдзі. У XVII стагодьдзі прыкладна па трасе цяперашняй вуліцы Янкі Купалы праходзіла паўночная мяжа Ўзгорскага замка: тут былі сьцяна і роў шырынёй 15-20 метраў, глыбінёй да 8 мэтраў.

Пазьней роў засыпалі і ў XIX – пачатку XX стагодьдзяў завулак выходзіў на Губэрнатарскі бульвар, які праходзіў па беразе Дзвіны ад Успенскага сабора да Палаца губэрнатара, але размывы і моцныя прасяданьнi грунту адбываліся ў гэтым месцы рэгулярна.

Сучасная забудова вулiцы сфармавалася ў канцы XIX – пачатку XX стагодьдзяў.

У 1920-х гадах на вуліцы знаходзілася Габрэйская бібліятэка, там, дзе цяпер будынак вул. Політэхнічная 5, размяшчалася электрастанцыя, а на месцы сучаснага заапарка быў Батанічны сад. Ёсьць звесткі, што па адрасе «Бiбкiн завулак, д. 7» некаторы час жыў мастак Марк Шагал.

З сярэдзіны 1990-х да вуліцы прымыкае гарадскі заапарк.

Вулiца Янкi Купалы, 17. Вiцебскi заапарк

Вулiца Савецкая

Савецкая вуліца працягласьцю каля 400 мэтраў размяшчаецца ад вуліцы Баумана да сквэра герояў Айчыннай вайны 1812 года. Частка вуліцы, ад вуліцы Леніна да вуліцы Суворава, – пешаходная.

Савецкая вуліца пачала фарміравацца ў XVIII стагодьдзі. Першапачаткова называлася Дварцовай, таму што ў заходнiм боку вулiцы месьцiцца губэрнатарскi палац.

У канцы XIX стагодьдзя на скрыжаваньні Палацавай і Смаленскай (сёньня – Леніна) вуліц знаходзілася казённая палата і казначэйства, аптэка Вайнкопа, кантрольная палата.

У студзені 1919 года вуліца была перайменаваная ў Савецкую. У першыя гады савецкай улады на вуліцы размяшчалася бюро скаргаў (на месцы сучаснага дома № 6), камэндатура міліцыі і крымінальны вышук у будынку былой кантрольнай палаты (сёння гэта кут дама 4 і Леніна, 57). У будынку былога губэрнатарскага палаца размяшчаўся губэрнскі выканаўчы камітэт.

У гады Другое сусьветнае вайны вуліца была часткова разбураная. У пасьляваенныя гады пустуючыя месцы былi забудаваны тыпавымі дамамі.

Вулiца Савецкая, 15… 13

Вулiца Савецкая, 18. Палац губэрнатара

Губэрнатарскі палац – помнік архітэктуры XVIII стагодьдзя. З’яўляўся рэзідэнцыяй генэрал-губэрнатараў Віцебскага і Магілёўскага генэрал-губэрнатарства і губэрнатараў Віцебскай губерні.

Асабняк шляхціцаў Кудзінавічаў быў пабудаваны ў 1772 годзе на высокім левым беразе Дзьвіны, на Востра-Спаскай гары (Вострая Магіла). Пазьней у ім размяшчаўся дваранскі збор. У 1806 году асабняк стаў рэзідэнцыяй генэрал-губэрнатара. Да 1811 году да палацу прыбудавалі паўднёвы П-вобразны корпус, перабудовай займаўся архітэктар Ф. Санкоўскі. Пры губэрнатарскай доме размяшчалася Канцылярыя губэрнатара.

За гады свайго існаваньня палац быў зьвязаны зь вядомымі гістарычнымі пэрсонамі і падзеямі. З вясны 1811 года ў 1821 год у палацы жыў генэрал-губэрнатар, брат імпэратрыцы Марыі Фёдараўны (жонкi расейскага імпэратара Паўла), герцаг Аляксандар Вюртэмбергскi.

16 ліпеня (28 па новым стылі) 1812 года ў палацы спыніўся імпэратар Францыі Напалеон I Банапарт. Пасяліўшыся ў Віцебску, Напалеон прыняў рашэнmне часова спыніць наступ на Маскву, перачакаць зіму і даць адпачыць войскам. Для стварэньня плошчы перад палацам былі разбураныя некалькі драўляных дамоў і недабудаваная мураваная Спаса-Праабражэнская царква. У адным з пакояў палаца была ўладкованая асабістая царква імпэратара, дзе службу зьдзяйсьняў ксёндз Палонскi. Па сканчэньні двух тыдняў імпэратар вырашыў рухацца далей, і 1 жніўня адбыў у бок Смаленска.

15 чэрвеня 1831 года ў палацы пры дзіўных абставінах памёр цэсарэвіч Канстанцін Паўлавіч.

22 кастрычніка 1839 года праездам з Магілёва ў палацы спыняўся спадчыннік-цэсарэвіч Аляксандар Мікалаевіч (пасьля – імпэратар Аляксандр II).

У XIX – пачатку XX стагодьдзяў перад будынкам палаца знаходзілася Дварцовы пляц з кветнікам, альтанкай і фантанамi, а да Усьпенскага сабору ўздоўж Заходняй Дзвіны ішоў галоўны бульвар Віцебска – Губэрнатарскі (пасля 1917 ад перайменаваны ў Гарадзкi).

Пасьля рэвалюцыі 1917 года ў палацы размяшчаўся камітэт Віцебскай арганізацыі РСДРП(б). У студзені 1918 з будынка Акруговага суда сюды пераехаў Віцебскі губвыканкам. У дзесятых лічбах чэрвеня 1919 году ў будынку у ходзе паездкі на Агітцягнік «Кастрычніцкая рэвалюцыя» выступаў старшыня ВЦВК М. І. Калінін. У 1920-х гадах у будынку размяшчаліся аддзел народнай адукацыі і Губстатбюро.

Пасьля Другой сусветнай вайны ад палаца засталіся толькі сьцены. Столі, падлогі і дах бялi знішчаныя, абсыпалася тынкоўка ўнутраных сценаў і багатыя ляпныя скульптурныя ўпрыгажэньні палаца. Пасьля вайны палац быў адноўлены. З тых часоў будынак займае абласная ўправа КДБ.

У будучыні ў будынку плянуецца зрабіць музей, а ўправу КДБ перавесьці ў спецыяльна пабудаваны комплекс у раёне вуліцы Калініна.

Вулiца Савецкая, 25. Арт-цэнтар Марка Шагала

Арт-цэнтар Марка Шагала – адна з частак музэя Марка Шагала ў Віцебску, прысвечаных мастаку. Цэнтар створаны ў 1992 годзе. Тут праводзяцца выставы работ Марка Шагала са збору музэя, з калекцыяй нашчадкаў Марка Шагала, а таксама розныя культурныя мерапрыемствы.

Музэй размяшчаецца ў двухпавярховым цагляным будынку, пабудаваным у канцы XIX стагодьдзя. У пачатку XX стагодьдзя гэты дом належыў жонцы палкоўніка Марыі Васільеўне Няфедзьявай. Выклікае цікавасьць той факт, што будынак музэя бы намаляванў Маркам Шагалам на карціне «Над горадам».

З 1997 годзе музэем былі ўсталяваныя цесныя кантакты з нашчадкамі Марка Шагала – унучкамі Мэрэт Мэер-Грабер (Берн, Швэйцарыя) і Бэлай Мэер (Нью-Ёрк, ЗША), якія перадалі ў дар музею калекцыю графічных работ свайго вялікага дзеда і заняліся арганізацыяй у Віцебску і Мінску выставаў твораў Шагала з келекцыi сям’і.

Вулiца Савецкая. Сквэр героям вайны 1812 года. Помнiк

⟵ Папярэдняя частка. Частка 01
Замкавы пляц, вулiцы Пушкiна, Талстога

Наступная частка. Частка 03. ⟶
Вулiца Ленiна