Віцебск

Частка 03. Вулiца Ленiна

Вуліца Леніна

Вуліца Леніна – цэнтральная і адна з самых доўгіх вуліцаў Віцебска. Да 1917 гады яна насіла розныя назвы: Вялікая Илямнiцкая, Вялікая Суражская, Старасуражская, Санкт-Пецярбургская, Вялікая Магілёўская.

Фарміраваньне вуліцы праходзіла не адразу, а ў два этапы. Першая, гістарычная частка сфармавалася ў XIV стагодьдзі і злучала два пляца, якія цяпер называюць Леніна і Свабоды. Пазьней пачала фармавацца другая частка, ад пляца Свабоды да пляца Перамогі, гэта здарылася толькі ў ў XIX стагодьдзі.

У розныя перыяды жыцьця горада на галоўнай вуліцы горада ўзводзіліся знакавыя аб’екты. Будынак Ратушы, жандарскага ўпраўленьня, губернская тыпалітаграфія, культавыя збудаваньні: касьцёл бэрнардынаў і Пакроўскі сабор, тут таксама быў прытулак для дзяцей і жаночая турма.

Многія каштоўныя архiтэктурная аб’екты, што ўпрыгожвалi вулiцу, былі згубленыя.

* * * *

Вуліца Леніна на поўнач ад скрыжаваньня з Замкавай / Фрунзэ

* * * *

Колiшнi касьцёл Сьвятога Язэпа і калегіюм езуітаў

Адной з галоўных стратаў Віцебска з’яўляецца касьцёл сьвятога Язэпа, які належаў езуітам. Айцы-езуіты зьявіліся ў Віцебску ў 1637 годзе. У 1640—1644 гадох з фундацыі ваяводы смаленскага Аляксандра Корвін-Гасеўскага тут збудавалі першы драўляны касьцёл Сьвятога Язэпа, спалены ў 1708 годзе разам з усім местам на загад цара маскоўскага Пятра I. Езуіцкі кляштарны комлекс хутка стаў значным асьветніцкім асяродкам: пры ім дзейнічала сэмінарыя для дзяцей зьбяднелай шляхты, друкарня і тэатар. У 1682 годзе адкрыўся калегіюм, уводзіліся курсы філязофіі і маральнай тэалёгіі.

У 1716 годзе на сродкі кашталяна віцебскага Марцыяна Міхала Агінскага і мясцовай шляхты пачалося ўзьвядзеньне мураванага касьцёла, якое завяршылася ў асноўным да 1731 году. Кіраваў працамі італьянскі дойлід К. Англіяніні, аўтар алтара сьвятыні і выкладнік тэорыі архітэктуры ў калегіюме. Асьвячэньне касьцёла адбылося ў 1751 годзе па аздабленьні інтэр’еру. Мураваныя будынкі калегіюму ўзводзіліся ў 1691–1714 і 1737–1755 гадох. Яны значна пацярпелі ад пажараў у 1757 і 1762 гадох. Аднаўленьне калегіюму вялося да 1799 году, у выніку чаго ён набыў рысы пераходнага стылю ад барока да клясыцызму.

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай у 1772 годзе касьцёл і калегіюм працягвалі дзейнічаць. У 1820 годзе расейскія ўлады ліквідавалі ордэн езуітаў. У 1822–1839 гадох будынкі займалі базыляны (уніяты). Па забароне Грэцка-Каталіцкай Царквы, у 1843 годзе ўлады перадалі комплекс Маскоўскаму патрыярхату, а касьцёл Сьвятога Язэпа перабудавалі і пераасьвяцілі ў сабор Сьвятога Мікалая (у гонар расейскага імпэратара).

Катэдральны сабор быў узарваны ўладамі ў 1957 годзе. Пасьля аднаўленьня незалежнасьцi краiны новая генэрацыя чыноўнікаў неаднаразова казала пра пляны аднаўленьня сабора. У прыватнасьці, у верасні 2008 года рэшткі падмурка Сьвята-Мікалаеўскага сабора былі ўключаныя ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Але пакуль справа аднаўленьня далей гутарак ня рухаецца. Зараз на тэрыторыі былога сабора знаходзіцца паркоўка.

Прыкладныя каардынаты месца, дзе знаходзiўся храм: 55.19322, 30.20680.

Фотаздымак 1876 года

Будынак колiшняга акруговага суда. Вулiца Ленiна, 32.

Будынак былога акруговага суда пабудаваны ў 1883 годзе па праекце архітэктара Міністэрства юстыцыі І. Камінскага ў стылі архітэктуры позьняга клясіцызму з элемэнтамі мадэрна.

Для таго, каб ўвасобіць у рэальнасць гэты праект, у Віцебску прыйшлося нават зьнесьцi часткe знакамітай Замкавай гары. Левы бераг Віцьбы доўгі час не забудоўваўся з-за нязручнага размяшчэнmня. Хоць тут і меліся сякія-такія старыя пабудовы, але яны зусім не ўпрыгожвалі гарадpкі п’йзаж. Таму ў канцы XIX стагодьдзя было вырашана аддаць усе наяўныя будынкi пад знос і канчаткова заняцца добраўпарадкаваньнем горада. Акруговы суд быў пабудаваны ў 1883 годзе. Гэта ў сваю чаргу стала моцным стымулам для далейшага добраўпарадкаваньня левага берага ракі. Неўзабаве на левым беразе Віцьбы ўзьнiк унікальны архітэктурны комплекс, які гарманічна ўпісаўся ў пэйзаж.

ў 1917 годзе ў будынку былога акруговага суда працаваў ваенна-рэвалюцыйны камітэт Віцебска. Пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў будынак пераехаў Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Тут жа адбылася і 1-я канферэнцыя бальшавікоў. Праз гады будынак аддалі абласному камітэту Камуністычнай партыі Беларусі. Сёньня тут выстаўляе свае калекцыі мастацкі музэй.

Адрас: вулiца Ленiна, 32.

Барэльеф на фасадзе музэя.

Перад уваходам у музэй усталяваны бюст Карла Маркса.

Рака Вiцьба

Колiшнi касьцёл сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў

У 1676 годзе ваявода Ян Антоній Храпавiцкi запрасіў у Віцебск айцоў-бэрнардынаў, якія ў 1685 году пабудавалі тут першыя драўляныя карпусы і касьцёл. Праз кароткі час кляштар згарэў, ў 1700 годзе яго адбудавалі нанова. Падчас пажару 1733 года касьцёл iзноў згарэў.

У 1737 годзе пачалося будаўніцтва новага цаглянага касьцёла і кляштара, якія былі асьвечаны ў 1768 годзе.

Паводле першага падзелу Рэчы Паспалітай 1772 года касьцёл і кляштар працягвалі функцыянаваць. У 1910 годзе касьцёл быў перабудаваны.

Па задушэньнi паўстаньня ў 1832 годзе ўлады Расейскай імпэрыі ліквідавалі манастыр. З 1843 года касьцёл дзейнічаў як парафіяльны. Разбураны будынак кляштара ў 1855 годзе быў перададзены дзяржаўным установам.

У 1940 году савецкія ўлады канчаткова зачынілі касьцёл, а 30 чэрвеня адкрылі тут антырэлігійны музей. У 1961 годзе савецкія ўлады разбурылі касьцёл.

Касьцёл сьвятога Антонія Падуанскага былога кляштара бэрнардынаў знаходзіўся насупраць Рынкавай царквы прыкладна ў гэтым месцы: 55.194759, 30.207028.

Колiшнi касьцёл сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў
Фотаздымак 1910 года

У 2001 годзе ў Віцебску быў зарэгістраваны рымска-каталіцкі прыход сьвятога Антонія. У цяперашні час плянуецца аднаўленьне помніка архітэктуры. А пакуль на месцы былога касьцёла сьвятога Антонія Падуанскага знаходзіцца русалка.

З пачаткам XXI стагодьдзя вуліца Ленiна пачала ператварацца ў лепшы бок. Было адрэстаўравана шмат гістарычных будынкаў, ёсьць планы па аднаўленьні старой спадчыны.

Галоўны парадны вiдарыс Уваскрэшанскай (былой Рынкавай) царквы й мескай ратушы

Царква Ўваскрэшаньня Хрыстова (Рынкавая)

Уваскрэшанская царква была пабудаваная уніятамі на тэрыторыі былога Ўзгорскага (Ніжняга) замка, на заходнім баку гістарычнага Рынка. Цагляная царква пабудаваная на падмурку Мікалая Смыка на месцы былой драўлянай ў 1740–1750 гадах. У 1772 годзе яе перабудавалі ў барокавым стылі і пераасьвяцілі.

Пасля задушэньня вызвольнага паўстаньня 1830–1831 гадоў ў 1834 годзе ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна адабралі храм у уніятаў і перадалі Маскоўскага Патрыярхату.

У 1936 году савецкія ўлады разбурылі царкву.

У 1992 годзе, згодна з указам гарадскіх уладаў, пляц, дзе калісьці знаходзілася царква, былі перададзены мясцовай грэка-каталіцкай парафіі для аднаўленьня Ўваскрашанскай (Рынкавай) царквы. У 1996 годзе ўлады Віцебска канфіскавалі тэрыторыю ў уніятаў і перадалі яе Маскоўскаму Патрыярхату. У 2008 годзе рэканструкцыя царквы была завершаная.

Каардынаты: 55.194929, 30.205916.

Iнтэр’еры Ўваскрэшанскай царквы

Помнiк вялiкаму князю Альгерду

Каардынаты: 55.194628, 30.205840

Меская ратуша

У 1597 годзе кароль Польшчы і Швэцыі, вялікі Князь Літоўскі Жыгімонт III Ваза дараваў жыхарам Віцебска магдэбурскае права. На аснове гэтага права ў горадзе быў створаны выбарны орган самакіраваньня – магістрат. Для паседжэньняў магістрата каля месца ўпадзеньня Віцьбы ў Заходнюю Дзьвіну на Рынкавым пляцы (якi пазьней стаў называцца Ратушным), ва Ўзгорскiм замку, была пабудаваная першапачатковая драўляная ратуша. У тыя часы ратуша была знакам самакіраваньня места.

У пачатку 1620-х гадоў уніяцкі арцбiскуп Язафат Кунцэвіч разьвязаў ганеньні на праваслаўных жыхароў Віцебска і Полацка. Увосень 1623 года праваслаўнае насельніцтва Віцебска паўстала супраць рэлігійнага ўціску, Кунцэвіч быў забіты. У пакараньне ў 1624 годзе, польскія ўлады пазбавілі горад магдэбурскага права. 19 гараджанам адсеклі галовы. Ратуша была разбураная, яе звон пераплаўлены.

Наступны кароль Польшчы і князь ВКЛ, сын Жыгімонта III, Уладзіслаў IV 25 лістапада 1644 года ва ўзнагароду за заслугі падчас вайны з Расеяй вярнуў жыхарам горада магдэбурскае права. Ратуша была адноўленая.

У 1775 годзе, на месцы ранейшай, была пабудавана цагляная ратуша. Гэты будынак, у перабудаваным выглядзе, захавалася да нашых дзён. Першапачаткова ён быў прастакутным у пляне і двухпавярховым, з 4-яруснай вежай у цэнтры галоўнага фасада. Завяршалася вежа невялікім шатром са шпілем.

У канцы XVIII стагодьдзя многія функцыі магістрата перайшлі да гарадской думы, пасяджэньні якой таксама праходзілі ў ратушы. Акрамя таго, у XIX стагодьдзі ў ратушы знаходзіліся: Гарадзкая ўправа, суд, Гарадзкі банк, паліцыя і пажарны двор. Вежа ратушы выконвала функцыю пажарнай каланчы.

У 1911 годзе да будынку ратушы прыбудавалі трэці паверх.

Каардынаты: 55.195522, 30.206081.

Вулiца Ленiна, 35

Вулiца Ленiна, 38… 42

Вулiца Ленiна, 40… 42

Першапачаткова ў будынку па цяперашняй вуліцы Леніна, 32, ў 1920 годзе размяшчаўся першы ў краіне «Тэатар рэвалюцыйнай сатыры» (Тэрэвсат). У наступныя гады – кінатэатр «Спартак». Пазьней тут месьцшўся кінатэатар «Рэкорд».

Зараз у будынку знаходзiцца Дом кіно, музэй кіно.

Вулiца Ленiна, 46

Вулiца Ленiна, 48

Вулiца Ленiна, 52

Вулiца Ленiна, 54… 56

Вулiца Ленiна, 55

Вулiца Ленiна, 56

Вулiца Ленiна, 60

Вулiца Ленiна, 62

Вулiца Ленiна, 67

Плошча Ленiна

Плошча Леніна (да 1918 года – Смаленскі Рынак) размешчаная на скрыжаваньні вуліц Леніна і Урыцкага, з захаду прымыкае да парку Партызанскай славы імя Міная Шмырова.

У раёне сучаснай плошчы ў XVII стагодьдзі знаходзілася Ўзгорская Слабада. З пачатку XIX стагодьдзя пачалося фарміраваньне плошчы, якая да сярэдзіны стагодьдзя ўвайшла ў склад гарадскога цэнтра.

У першай палове XIX стагодьдзя на плошчы з’явіўся Смаленскі рынак, найбуйнейшы ў горадзе. У 1861 годзе на плошчы былi пабудаваныя мураваныя гандлёвыя рады, што акружалi рынак з трох бакоў. У паўночна-заходнім куце пляца знаходзіўся манеж для выездкі коней жандарскай каманды і калодзеж.

У 1918 годзе плошча названая імем Леніна.

Да 1990-х гадоў з’яўлялася галоўнай плошчай Віцебска. На ёй праходзілі першамайскія і лістападаўскія дэманстрацыі.

Фiлярмонiя

У пачатку XIX стагодьдзя на месцы сучаснай філярмоніі знаходзілася будынак коннай пошты.

Двухпавярховы цагляны будынак жандарскай каманды на Смаленскай рынкавай плошчы быў перабудаваны ў 1873-1874 гадох па праекце В. М. Пакроўскага ў гарадскі тэатар, якому прысвоілі імя Ростоўцаўскi, у гонар папячыцеля віцебскага губэрнатара Паўла Якаўлевіча Растоўцава. Будынак тэатра неаднаразова гарэў і перабудоўваўся. Зьнесены да красавіка 1953 года.

У 1957 годзе на месцы будынка гарадскога тэатра пабудаваны Палац культуры упраўленьня бытавога абслугоўваньня насельніцтва.

Віцебская філярмонія была створаная ў 1989 годзе і размясьцілася ў будынку былога Палаца. Архітэктарам тыпавога праекта ў сіле класіцызму быў А. Яфрамёнак.

Адрас: вулiца Ленiна, 69.

Помнік Леніну

У лістападзе 1930 года на пляцы быў усталяваны помнік Леніну, які быў зьнішчаны ў гады Другое сусьветнае вайны. У 1956 году ўсталяваны новы помнік Леніну. Аўтары – скульптары Г. Арапаў і М. Алешчанка і архітэктар П. Юрчанка.

Вулiца Ленiна, 73 / Гараўца, 2

* * * *

Вуліца Леніна на поўдзень ад скрыжаваньня з Замкавай / Фрунзэ

Вулiца Ленiна, 26. Марка-сiцi

Вулiца Ленiна, 24

У будынку па Леніна, 24, знаходзілася Першае гарадское чатырохкласнае вучылішча. Створанае яно было 1 ліпеня 1897 года шляхам пераўтварэньня павятовага вучылішча.

Вучылишса было адкрытае 4 верасьня ў складзе ўсіх 4 клясаў і аддзяленьняў і 220 навучэнцаў, у тым ліку 133 праваслаўнага, 25 каталіцкага, 56 іудзейскага веравызнаньня, 2 старавераў і 4 лютэранiна. Большасьць вучняў ставіліся да мяшчанскага саслоўя (164 чалавекi). 15 сьнежня 1897 года пры вучылішчы адкрыты рамесны клас з 2 аддзяленьнямі – кавальска-слясарным і сталярна-такарным, па 15 чалавек у кожным. У красавіку 1898 года пэдсавет вучылішча вырашыў адкрыць яшчэ паралельнае аддзяленьне пры 2-м класе – 60 вучняў.

C восені 1900 года тут вучыліся Марк Шагал і Восіп Цадкін, будучы францускі скульптар, прычым першыя два гады яны вучылiся ў адным клясе. Акрамя таго, ў першым класе іх аднакласнікам быў Авігдор Меклер. Цадкін быў троечнікам, у Шагала – былi нярэдкімi двойкі.

Вулiца Ленiна, 18… 24

Вулiца Ленiна, 22

Вулiца Ленiна, 14… 16

Вулiца Ленiна, 16

Вулiца Ленiна, 11

Царква Покрыва Багародзіцы (колiшнi касьцёл Апекі НПМ і кляштар трынітарыяў)

У 1758 годзе ў Віцебску пачалося будаўніцтва кляштара трынітарыяў. У 1760 годзе драўляны касьцёл быў урачыста асьвечаны ў гонар Прасьвятой Багародзіцы.

Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе, калі Віцебск увайшоў у склад Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі функцыянаваць. У 1806 годзе быў пабудаваны цагляны будынак кляштара, ў 1814 годзе – цагляны храм. У 1807–1809 годох при кляштары дзейнiчала школа.

Пасьля падаўленьня паўстаньня 1830–1831 гадоў расейскія ўлады ў 1847 годзе ліквідавалі кляштар і гвалтоўна зачынілі храм, а ў 1858–1862 гадах перабудавалі яго ў царкву Маскоўскага Патрыярхата.

У 1930-я гады савецкаi ўлады закрыла царкву. Падчас Другое сусветнае вайны яна зноў пачала працаваць, сюды былі перанесены мошчы прападобнай Эўфрасіньні Полацкай з створанага бальшавікамі музея атэізму. У далейшым ў 1943 годзе мошчы былі перанесеныя ў Спаса-Эўфрасіньнеўскі манастыр у Полацку.

У 1986 году гарадскія ўлады вырашылі аднавіць царкву. У 1989 годзе будынак быў перададзены Маскоўскаму Патрыярхату. У 1992 годзе была завершаная рэканструкцыя, якая праводзілася маскоўскімі ўладамі. Пазьней купалы-цыбуліны былі пазалочаныя, а ў нішах выкананыя ростпісы, якія не адпавядаюць нават даваеннаму стану помніка.

Каардынаты: 55.187573, 30.205929.

Вулiца Ленiна, 12

На вуліцы Леніна, 12 знаходзіцца былая казарма Ленкаранска-Нашэбурскага 163-га пяхотнага палка.

Вулiца Ленiна, 10

Вулiца Ленiна, 8

Вулiца Ленiна, 4… 6

Вулiца Ленiна, 6

Пляц Перамогi

Плошча Перамогі – самая вялікая плошча Вiцебска і краіны. Памеры плошчы – 380х190 мэтраў. Плошча атрымала сваю назву ў 1973 годзе. Да гэтага называлася Аршанскай плошчай, плошчай Чарняхоўскага.

Гарадская забудова ў раёне плошчы пачала фарміравацца ў XIX стагодьдзі. У пачатку XX стагодьдзя па тэрыторыі сучаснай плошчы праходзілі вуліцы Караваеўская, Аршанская, Кірмашовая. Побач, трохі на паўночны захад ад сучаснай плошчы, знаходзіўся Магілёўскі кiрмаш.

Да сярэдзіны 1960-х гадоў плошча Перамогі ўяўляла сабой тыповую гарадскую ўскраіну: тут знаходзілася гарадская лазьня, а з усходу прымыкалi могілкi, на месцы ск’ера было балота.

У 1950–1970 гадах пачалася актыўная забудова плошчы жылымі дамамі. У 1974 годзе быў створаны м’марыяльны комплекс у гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызанfў і падпольшчыкаў, які стаў цэнтрам кампазіцыі плошчы, і пасаджаны сквэр.

Манумэнт «Тры штыкi»

Каардынаты: 55.184552, 30.200627.

⟵ Папярэдняя частка. Частка 02
Вулiцы Суворава, Савецкая, Путна, Чэхава

Наступная частка. Частка 04. ⟶
Вулiца Кiрава, вакзал i навакольлi